Форвард нацыянальнай каманды Францыі пракаментаваў вылет зборнай з чэмпіянату Еўропы.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/mbappe_ap240710-y9n1q.jpg.webp)
Кіліян Мбапэ і Дані Ольма, які забіў тры галы на стадыі плэй-оф, змагаюцца за мяч. Фота: Ebrahim Noroozi / AP
«У футболе ты альбо добры, альбо дрэнны. Я не гуляў добра. Мой Еўра праваліўся. Я хацеў стаць чэмпіёнам Еўропы … Зараз паеду ў адпачынак, добра адпачну, гэта прынясе мне шмат карысці, тады буду рыхтавацца пачаць новае жыццё. Наперадзе яшчэ шмат спраў», — прыводзіць словы Мбапэ журналіст Фабрыцыа Рамана ў сацсетках.
У першым паўфінале Іспанія перамагла Францыю 2:1. Мбапэ на турніры забіў усяго адзін мяч.
У чэрвені футбаліст, што шэсць гадоў гуляў за ПСЖ, перайшоў у мадрыдскі «Рэал».
Сёння на Еўра-2024 пройдзе другі паўфінал: Англія — Нідэрланды (22:00).
Каментары