У крамах сеткі Еўраопт пачалі прадаваць лёд у кубачках. Хадавы тавар паказалі ў тыкток-акаўнце гандлёвай сеткі, ролік набраў больш за 280 тысяч праглядаў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/2024-07-10215510-d270f.png.webp)
«Знойдзены круты лайфхак у спякоту! Бярэм кубачак з лёдам, заліваем любы напой і атрымліваем асалоду ад прахалоды», — прапанавалі ў кампаніі пакупнікам.
На відэа паказалі, што кубачкі з лёдам у крамах Еўраопта ляжаць у маразільніках. На іх — брэндавая налепка «Зноў спёка? Захапіце мяне». Пластыкавы кубачак з вечкам запоўнены лёдам напалову.
Беларусы пракаментавалі відэа з прахалоднай навінкай, заўважыўшы, што ідэя не новая, а кошт у амаль 1 беларускі рубель высокі. Хтосьці здзіўляўся, навошта купляць лёд, калі можна проста набыць напой з халадзільніка. Трэція перажывалі, што пакуль дойдзеш да касы і адстаіш чаргу — лёд растане.
Але знайшлося сярод каментатараў нямала тых, хто шчыра парадаваўся навінцы.
Каментары