Спорт11

Васьміразовы чэмпіён Беларусі будзе гуляць за каманду чацвёртага дывізіёна Італіі

Экс-футбаліст БАТЭ, а цяпер абаронца аматарскага «DMedia» Максім Валадзько падпісаў кантракт з камандай з чацвёртай лігі Італіі. Новым клубам 32-гадовага спартоўца стала «Коста Д'Амальфі», піша Прессбол.

Пасля 15 тураў серыі D калектыў з Амальфі ідзе на 17-м радку, маючы дзевяць набраных балаў.

Максім Валадзько ў розныя гады выступаў за БАТЭ, СКВІЧ, тульскі «Арсенал», «Тамбоў», «Санта-Калому» з Андоры і «Фларыяну» з Мальты.

Пры гэтым Валадзько з'яўляецца васьміразовым чэмпіёнам Беларусі, шасціразовым уладальнікам Суперкубка краіны і пераможцам Кубка Беларусі. У складзе нацыянальнай зборнай правёў 33 матчы і забіў 2 галы.

Каментары1

  • Андрусь
    11.12.2024
    Красамоўны паказчык якасці футбола ў Беларусі часоў Лукашэнкі - гулец чэмпіёна краіны варты хіба тульскага тамбова. Хаця, у параўнанні з гэтым нават чацвёртая ліга ў Італіі - прарыў!

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі14

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Швед назваў, колькі палітвязняў атрымалі ад яго камісіі адмовы ў памілаванні4

Малое дзіця з Мазыра трапіла на штучную вентыляцыю лёгкіх — яго маці абвінавачвае дактароў у халатнасці7

Зяленскі: Калі не бераце нас у НАТА, то дайце ядзерную зброю8

Трамп выходзіць са структур ААН і пагражае Ірану ды палесцінцам37

Пашпарты Новай Беларусі выдаваць не будуць, пакуль не праясніцца іх статус21

Стваральніка Праграмы Каліноўскага ў Варшаве ніхто не біў — ён сам зваліўся з лесвіцы1

На ўкраінскай Ровеншчыне мясцовыя жыхары блакавалі КПП на мяжы з Беларуссю7

Замест Расіі вайсковыя базы ў Сірыі можа размясціць Турцыя6

Падчас страляніны ў шведскім Эрэбру загінулі «каля 10 чалавек»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі14

Спасылку на бот «Гаюна» сілавікі знайшлі на тэлефоне затрыманай актывісткі, якая працяглы час хавалася ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць