Грамадства

Ці паедзе Румас на работу ў Маскву? Выглядае, што яшчэ не ведае сам

Былы прэм'ер Сяргей Румас вылучаны кандыдатам у назіральную раду Рассельгасбанка, адпаведны спіс кандыдатаў падпісаў расійскі прэм'ер-міністр Міхаіл Мішусцін. Але ці варта чакаць ад'езду Румаса ў Маскву? Гэтае пытанне пакуль выглядае нявырашаным. 

Сяргей Румас, фота Сяргея Гудзіліна

Як стала вядома «Нашай Ніве» ад крыніц у акружэнні Румаса, гэта прызначэнне ўзгаднялася яшчэ восенню, да эміграцыі былога прэм'ер-міністра. Але асаблівасць бюракратыі ў тым, што працэс расцягнуўся амаль на паўгода.

Чытайце таксама: Стала вядома, дзе знаходзіцца Сяргей Румас і ў чым сэнс прэтэнзій да яго

Румас з Лондана: Я жывы, не арыштаваны. Дзякуй, што хвалюецеся

Уключэнне ў спіс назіральнай рады не патрабуе штодзённай працы, хутчэй, гэта кансультатыўная нагрузка, якая ў банкаўскай сферы традыцыйна высока аплачваецца.

Цяперашняе рашэнне стала нечаканасцю для Румаса, які раздумвае, ці варта аддаваць цяпер сябе ў рукі рускіх, якія ва ўмовах заведзенай крымінальнай справы ў Беларусі могуць распарадзіцца яго лёсам згодна са сваімі, а не ягонымі інтарэсамі. 

Сам Румас сітуацыю не каментуе. 

Калі ён пагодзіцца на атрыманне пасады, а Мінск палічыць гэта своеасаблівым запрашэннем на палітычныя «агледзіны», то можна чакаць хвалю дыскрэдытацыі былога прэм'ера і раздзьмухвання пакуль што ціхай «справы сяброў Румаса».

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

У 35 гадоў памёр падпалкоўнік, які займаўся асабліва важнымі справамі ў цэнтральным апараце МУС7

Мус мока. Як насіць самы модны колер гэтага года?12

Адміністрацыя Трампа скарачае штат USAID у 30 разоў8

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»40

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць