Вайна11

Наяўнасць расійскіх ядзерных зарадаў на тэрыторыі Беларусі ўжо цяпер малаімаверная — Генштаб УСУ

Намеснік начальніка галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сіл Украіны брыгадны генерал Аляксей Громаў у інтэрв'ю агенцтву «Укрінфарм» выказаў сумнеў у тым, што ядзерная зброя ў Беларусь ужо дастаўленая.

Аляксей Громаў. Фота: «Укрінфарм»

«Я не магу пацвердзіць гэтую інфармацыю. Для захоўвання ядзерных боепрыпасаў неабходна стварыць спецыяльныя ўмовы, разгарнуць базу для іх абслугоўвання.

Гэта вельмі складаны тэхналагічны працэс. На сёння наяўнасць ядзерных зарадаў на тэрыторыі Беларусі малаімаверная», — адзначыў генерал.

Громаў падкрэсліў, што цяжка сказаць, наколькі рэальная пагроза выкарыстання ядзернай зброі супраць Украіны. У гэтым кантэксце ён падкрэсліў:

«Не трэба забывацца, што гэта вайна з падступным праціўнікам, які не прытрымліваецца міжнароднага права і гатовы на ўсё дзеля дасягнення сваіх мэтаў. Яскравым прыкладам для нас стала знішчэнне расіянамі Кахоўскай ГЭС».

16 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ў Беларусь, маўляў, ужо дастаўленая першая партыя ядзерных зарадаў, якія плануюць размясціць на тэрыторыі краіны.

Каментары1

  • mikola
    05.07.2023
    Sumneu ? Vos geta i Ni treba !

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых6

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк42

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых6

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць