Грамадства33

Мінскі педуніверсітэт назваў самыя папулярныя спецыяльнасці

Самай запатрабаванай спецыяльнасцю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка ў 2023 годзе стала псіхалогія і арганізацыя фізічнай культуры, спорту і турызму, заявіў рэктар ВНУ Аляксандр Жук, піша «Спутнік».

Фота: «Наша Ніва»

Конкурс на гэтыя спецыяльнасці за некалькі гадзін да завяршэння прыёмнай кампаніі склаў ужо больш за 5,5 чалавека на месца. На спецыяльнасці «Мастацкая адукацыя» — больш за тры чалавекі на месца.

Яшчэ на дзвюх спецыяльнасцях — спецыяльная інклюзіўная адукацыя і сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя — конкурс склаў два чалавекі на месца.

«У цэлым нас радуе сітуацыя. Мы адчуваем, як апошнімі гадамі расце цікавасць моладзі да атрымання педагагічных спецыяльнасцяў. Сёлета мы набіраем больш за 2100 абітурыентаў, у тым ліку на дзённую бюджэтную форму — амаль 900 чалавек», — праінфармаваў рэктар.

На гэты момант, паводле яго слоў, ужо пададзена 1806 заяў — то-бок конкурс у цэлым па ўніверсітэце склаў тры чалавекі на адно месца.

Каментары3

  • Kotya
    25.07.2023
    Самое популярное направление у студентов это в сторону польши и литвы)
  • Хантер
    25.07.2023
    ), лицемер или просто дурак. Что радует? Что троечники поступают в твой гнилой институт? Ты походи по школам, посмлтри на своих выпускников последних лет( исключений мало, в основном безграмотная биомасса) и тайно послушай родителей, поговори с учениками? Это уже дно. Жук. Из-за вас, жучар лизливых, умирает страна Беларусь.
  • чэбурашка
    25.07.2023
    "і арганізацыя фізічнай культуры, спорту і турызму,"
    мы строили строилиб лядовыя дворцы и наконец построили

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжу вярнулася чарга з аўтамабіляў1

Міліцыя расказала, што рабіць пры шантажы інтымнымі фота ў Сеціве

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць