З 1 красавіка ў інфакіёсках і банкаматах Прыёрбанка не будуць прымаць купюры наміналам 5 беларускіх рублёў. Пра гэта кліентаў папярэджваюць на сайце банка.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2021_10/20211027-img_6923-jieg5.jpg.webp)
У банку падкрэслілі, што не будзе прымацца толькі купюра наміналам 5 беларускіх рублёў. Усе астатнія наміналы беларускіх рублёў будуць прымацца ў звычайным рэжыме.
Таксама купюра наміналам 5 беларускіх рублёў застаецца даступнай для зняцця ў банкаматах Прыёрбанка.
Банк просіць грамадзян планаваць свае плацяжы з улікам дадзенай інфармацыі.
Каментары