Жадобін — прафесійны вайсковец, танкіст. У пачатку 2000-х ён стаў кіраўніком службы аховы прэзідэнта. Значыць, меў давер Лукашэнкі. Потым генерала Жадобіна адпраўлялі на павышэнні ў КДБ, Раду Бяспекі, але на неўласцівых пасадах ён трымаўся не надта ўпэўнена. Стыхія Жадобіна — войска. Таму ракіроўка з Мальцавым, здаецца, задаволіла абодвух. Жадобін — адзін з нямногіх лукашэнкаўскіх чыноўнікаў, хто здольны ўсміхацца. Магчыма, за ўменне расказаць добры жарт яго так і цэніць Лукашэнка.Армія ў разборках беларускіх сілавікоў заўсёды займала ролю назіральніка.
***
Цытата: «У супольнасць дэструктыўных элементаў уваходзіць усяго 1767 асобаў. Мы іх усіх ведаем пайменна».
Пра апазіцыю,снежань 2007.
***
Аб’ектыўка
Нар. у 1954 у Днепрапятроўску (Украіна). Ва Узброеных Сілах ад 1972. Скончыў Казанскае вышэйшае танкавае каманднае вучылішча (1976), камандны факультэт Вайсковай акадэміі бранятанкавых войскаў (1985). У 1990—1999 — у сістэме грамадзянскай абароны Беларусі, ва Унутраных войсках МУС. Ад 2003 — начальнік Службы бяспекі прэзідэнта. У 2007—2008 — старшыня КДБ. Ад 2008—2010 — дзяржаўны сакратар Рады Бяспекі. Ад снежня 2010 — міністр абароны.
Каментары