Грамадства11

Праваабаронцы просяць Лукашэнку памілаваць Міхаіла Жамчужнага

Шэраг беларускіх правабарончых арганізацый 17 ліпеня падпісаліся пад зваротам да кіраўніка краіны, у якім просяць памілаваць палітвязня Міхаіла Жамчужнага, што адбывае пакаранне ў ПК №9 у Горках і вызваліць яго ад далейшага адбывання пакарання. 

«Жамчужны Міхаіл Ігаравіч — заснавальнік ліквідаванай у 2015 годзе праваабарончай установы «Платформ Інавэйшн», асуджаны да пазбаўленьня волі на 6 гадоў 6 месяцаў прысудам судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суда ад 10 ліпеня 2015 з улікам змяненняў, унесеных у прысуд судовай калегіяй Вярхоўнага суда ад 23 кастрычніка 2015 г. М. Жемчужный прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў па ч. 5 арт. 16, ч.1 арт. 375, ч.1 і ч.2 арт. 376, ч. 1 і ч. 2 арт. 431 КК Рэспублікі Беларусь.

Мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, ацэньваючы разбіральніцтва справы ў судзе, заявілі пра тое, што пазбаўленне волі Міхаіла Жамчужнага было ўжыта ў парушэнне права на справядлівае судовае разбіральніцтва, гарантаванае артыкулам 60 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і артыкулам 14 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах; было заснавана на абвінавачаннях справакаваных прадстаўнікамі дзяржавы, а значыць - не з'яўляюцца злачыннымі дзеяннямі. У той жа час працягласць і ўмовы пазбаўлення волі абраныя відавочна непрапарцыйна правапарушэнню, у якім асоба прызнаная вінаватай.

Гэтыя абставіны дазваляюць нам лічыць М. Жамчужнага палітычным зняволеным на аснове Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця «палітычны вязень», распрацаванага ў тым ліку на аснове сфармуляваных Парламенцкай Асамблеяй Савета Еўропы крытэраў (рэзалюцыя ПАСЕ № 1900 (2012).

У сувязі з гэтым мы патрабавалі неадкладнага перагляду прынятага ў дачыненні да Міхаіла Жамчужнага судовага прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі названых вышэй фактараў.

Да цяперашняга часу прысуд не перагледжаны.

Зняволены М. Жамчужны адбыў ужо каля чатырох гадоў (тры гады і дзевяць месяцаў) з прызначанага судом пакарання. З'яўляючыся асобай пенсіённага ўзросту, М. Жамчужны адчувае ў зняволенні дадатковыя пакуты, акрамя абумоўленых самім фактам пазбаўлення волі.

Хочам звярнуць увагу на тое, што хоць М. Жамчужны і з'яўляецца злосным парушальнікам устаноўленага рэжыму адбыцця пакарання, але ўсе парушэнні апошняга часу звязаныя з асцярогай стаць ахвярай нефармальных адносінаў, якія склаліся сярод зняволеных пры папушчальніцтве адміністрацыі папраўчай установы, што, у сваю чаргу, расцэньваецца намі як форма жорсткага і бесчалавечнага абыходжання са зняволеным.

Асуджэнне і ўмовы адбыцця пакарання Міхаілам Жамчужным сталі прадметам абмеркавання на пасяджэнні Камітэта супраць катаванняў ААН у траўні 2018 года падчас прадстаўлення пятага Перыядычнага дакладу Беларусі. Сваю заклапочанасць сітуацыяй, якая склалася ў дачыненні да М. Жамчужнага, таксама неаднаразова выказвалі прадстаўнікі міжнародных і праваабарончых арганізацый, у тым ліку Еўрапейскі парламент і Камітэт супраць катаванняў.

У сувязі з гэтым, кіруючыся прынцыпамі гуманізму і справядлівасці, Мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, звяртаемся з просьбай аб памілаванні Жамчужнага Міхаіла Ігаравіча і вызваленні яго ад далейшага адбыцця пакарання, адзначаецца ў звароце.

Каментары1

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію1

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»17

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць