«Зазірнулі нават у лядоўню»: Барыс Гарэцкі распавёў, як прайшоў вобшук
Пасля вобшуку выйшаў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.
Ён распавёў, што да яго дадому прыйшлі ў 7.25 раніцы, настойліва званілі ў дзверы, потым прыйшлі з абсталяваннем, каб рэзаць дзверы, паведамляе БАЖ.
Барыс адкрыў. «Рукі за спіну і г.д.», але дома было трое дзяцей, таму прайшло даволі мякка, сілавую групу адправілі», — распавёў Гарэцкі.
Абшукалі ўсё, нават у сметніцах і лядоўні глядзелі.
Забралі ноўты, тэлефоны, сямейныя грошы (не шмат).
Усё працягвалася каля 3-4 гадзін.
Вобшук быў у межах арт. 342 КК. Вобшук праводзіў Следчы камітэт, санкцыя пракуратуры, дадаў ён.
Каментары