Вайна

«З роты засталося некалькі чалавек». Баец «ЛНР» з жорсткай шчырасцю апісаў баі за Рубежнае

Адзін з вайскоўцаў так званай «ЛНР» вядзе блог. Шчыры расійскі патрыёт, ён пры гэтым сумленна апісвае праўду вайны. У нядаўнім пасце ён расказаў, як адбываўся штурм Рубежнага, горада ў Луганскай вобласці, — у ім палёг увесь ЛНРаўскі батальён. Таксама ён пацвердзіў рэпутацыю кадыраўцаў як галоўных войскаў Цік-току. І ў яго праходзіць захапленне тым, як разумна ваююць украінцы, берагуць кожнага свайго чалавека.

Фота gordonua.com

У Рубежным усё адразу пайшло не так, піша аўтар блога.

«З самага пачатку ўсё пайшло праз вядомае месца. У пачатку сакавіка брыгада высунулася ў раён Рубежнага. Заходзілі з поўначы. Як вынікае з апавяданняў відавочцаў, на адной з лясных дарог на подступах да горада калона спынілася і адправіла наперад разведку». 

Разведка выявіла два ўкраінскія пункты, украінцы нічога не падазравалі, распавядае аўтар. Хвілін 40 расіяне вырашалі, што рабіць далей. За гэты час украінцы выявілі іх калону і адкрылі «шквальны агонь з мінамётаў і артылерыі». 

«У гэтым налёце асабісты склад нашага батальёна ўпалавініўся, яшчэ не ўступіўшы ў бой», ‒ распавядае баец. 

Сам аўтар блога ў гэты час быў у Луганску, чакаў ад’езду на фронт, інфармацыі пра жахлівыя лічбы трохсотых і двухсотых ён не верыў. 

«Як я зразумеў пазней, выехаць мы не маглі з прычыны таго, што тыя, хто павінен быў нас адпраўляць, былі занятыя дастаўкай трохсотых і арганізацыяй апазнання двухсотых».

Пазней, ужо ў батальёне, яму пацвердзілі гэтыя страты.

Пасля гэтага разгрому батальён «спешыўся і залёг». 

«Мароз, снег, ляжалі трое сутак пад абстрэламі. Вогнішчы разводзіць забаранялася. Да страт дадаліся абмарожаныя ў вялікай колькасці. Увогуле, да пачатку штурму ад батальёна заставалася ад сілы траціна асабістага складу».

Далей пры падтрымцы артылерыі пачаўся штурм паўночнай часткі горада, там, дзе шматкватэрныя 5-9-павярховыя дамы.

Дзевяціпавярховыя дамы Рубежнага на гугл-мапе.

«Укропы (рускія так абразліва называюць украінцаў — НН) абараняць іх не сталі і даволі хутка адышлі на падрыхтаваныя пазіцыі ў прыватным сектары, — піша ЛНРавец і дадае цікавостку. — У канцы сакавіка ў гэтых дамах размясціліся чачэнцы і посцілі пастановачныя ролікі пра тое, як яны па-геройску «зачышчаюць» пяціпавярховікі, зачышчаныя за два тыдні да іх».

Дарэчы, Кадыраў не адзін раз абвяшчаў, што яны ўжо ўзялі Рубежнае, гэта стала прадметам жартаў.

Далей сітуацыя зусім не палепшала, а наадварот.

«У якасці апорніка ўкропы выкарыстоўвалі бетонныя гаражы ‒ яны ў правай частцы здымка. Чырвоным абведзены кварталы, якія яны абаранялі. Яны выдатна падрыхтавалі пазіцыі. 

На поўдзень ад пазіцый — нізіна, якая хавае ад арты [артылерыі]. Да яе выведзены хады. У тарцах вуліц, якія вядуць на поўнач праз пасёлак ‒ бетонныя доты [доўгачасовыя агнявыя пункты]. У саміх пасялковых кварталах загадзя арганізаваны «агнявыя мяшкі» — расчышчаны сектары для перакрыжаванай стральбы, абсталяваны кулямётныя пункты ў падвалах, падрыхтаваны снайперскія пазіцыі. А ў самі «мяшкі» клапатліва пракладзены сцежкі — прабітыя дзіркі ў агароджах і гаспадарчых пабудовах. Байцы, якія спрабуюць правесці разведку боем, каб не ісці па вуліцах, якія прастрэльваюцца, ідуць дварамі. Яны не ведаюць, хто прабіваў праходы, — можа нашы. І па гэтых праходах заходзяць пад перакрыжаваны агонь кулямётаў і снайпераў. Групы гінулі, нават не паспеўшы зразумець, што па іх страляюць», — расказвае пра падрыхтаванасць украінцаў іх вораг.

Вайна выявілася далёкай ад рамантычных уяўленняў пра яе, якія стварае прапаганда.

«Паглядзіце на хаос забудовы. У дварах наогул нічога не відаць — усё загароджана платамі і дамамі.

У адзін з такіх мяшкоў зайшла групоўка. Адразу 9 двухсотых. Камандзір — ні драпіны. Вярнуўся, узяў людзей, павёў выцягваць двухсотых. Той жа сцежкай. Паклаў яшчэ траіх. І так — тыдзень. У выніку там ляжалі 20 двухсотых, якіх не маглі забраць некалькі тыдняў. Загад «выцягваць двухсотых» стаў раўнацэнны загаду «хадзі і памры». 

У выніку да сярэдзіны красавіка ад «даваеннага складу» роты засталося «пару чалавек».

 У бой ужо дасылалі добраахвотнікаў і рэзервістаў. 

«Добраахвотнікі ў масе — з досведам 2014-2015, але тут зусім іншая вайна і іх досвед нічым не дапамагае. Ну а рэзервісты — гэта наогул налоўленыя на вуліцах шахцёры без найменшага досведу. Нікога не хвалюе. Аўтамат у рукі і наперад, пад мінамёты», — расказвае баец «ЛНР».

«Людзей катастрафічна не хапае, байцоў не выводзілі з перадка [перадавой] месяц і болей. 

Шмат у каго ехаў дах ад такіх нагрузак. Некаторыя пачыналі бухаць па-чорнаму, балазе на перадку з бухлом няма ніякіх праблем. Чыста матэматычна выйсці з перадка жывым і не параненым шанцаў амаль няма. Чым больш ты там знаходзішся, тым менш шанцаў у цябе застаецца. З тых, з кім я быў дружны ці дзяліў хлеб, за два тыдні загінулі 8 чалавек. Астатнія параненыя ці кантужаныя. За тыдзень змяніліся тры ротныя — двое загінулі. Афіцэраў узроўня рота-ўзвод увогуле не засталося», — распавядае ён.

У сярэдзіне красавіка, пасля шматлікіх нападаў і вялікіх страт, гаражы ўдалося ўзяць. Праз дзень з нізінкі выехаў украінскі танк проста разбурыў гаражы да падмурка.

«Укропаўскія танкі там працуюць зусім беспакарана. Вось гэтую дзевяціну [дзевяціэтажку], суседнюю з намі, два ўкропаўскія танкі разбіралі некалькі гадзін ‒ метадычна і спакойна. Куды тым часам глядзела наша арта — хз [невядома].

Аўтар піша, што «ўсяго гэтага можна было пазбегнуць, ужыўшы авіяцыю. Але Пасечнік [пасаджаны Масквой кіраўнік «ЛНР»] сказаў «Справімся самі». Вось і спраўляліся, кідаючы людзей на забой пачкамі», — рэзюмуе аўтар.

Дзяцей абязбольвалі перад смерцю. Споведзь доктара з Марыупаля

«Тры краіны сябравалі гадамі. Цяпер усё скончылася». Як жыве ўкраінская вёска на мяжы з Расіяй і Беларуссю

«У мяне моцная матывацыя». У жніўні 2020-га лукашысты білі яго пяць гадзін, да рэанімацыі. Гісторыя добраахвотніка з пазыўным «Аўгуст» з батальёна Каліноўскага

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»14

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў66

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію1

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

Пад Добрушам дырэктарка аграпрадпрыемства два месяцы збівала галоўную бухгалтарку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»14

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць