Свет22

Былы прэзідэнт Бразіліі перамог на выбарах Жаіра Балсанару

Лідар левых Лула да Сілва узначальваў Бразілію ў 2003—2010 гадах. У 2017 годзе ён быў асуджаны на 12 гадоў калоніі паводле абвінавачвання ў карупцыі, але пазней з яго знялі ўсе абвінавачванні. На выбарах ён перамог дзейнага прэзідэнта краіны Жаіра Балсанару, піша РБК.

Былы прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сілва перамог дзейнага кіраўніка дзяржавы Жаіра Балсанару ў другім туры прэзідэнцкіх выбараў пасля падліку галасоў выбаршчыкаў, вынікае са звестак на сайце Вышэйшага выбарчага суда краіны.

Разрыў паміж кандыдатамі пасля падліку 99,26% галасоў аказаўся мінімальным — 50,85% супраць 49,15%.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Бразіліі адбыўся 3 кастрычніка, аднак ніхто з кандыдатаў не змог набраць больш за 50% галасоў. У фінальнае галасаванне выйшлі Жаір Балсанару і Лула да Сілва. 

Па выніках першага тура больш галасоў набраў Лула (47,98%), Балсанару аказаўся на другім месцы з 43,59%. Усяго ў першым туры ўдзельнічалі дзевяць кандыдатаў, але ніхто іншы не набраў больш за 1% галасоў.

У 2016 годзе Лула быў асуджаны да 12 гадоў па справе карупцыі і адмывання грошай у дзяржаўнай нафтавай кампаніі Petrobras. Скандал вакол гэтага таксама прывёў да імпічменту Дылмы Русеф у 2016 годзе. Яна была пераемніцай Лулы на пасадзе прэзідэнта і яго паплечніцай па Рабочай партыі. Сам экс-прэзідэнт, выкарыстоўваючы права на апеляцыю, знаходзіўся на волі, а ў 2021 годзе Вярхоўны суд Бразіліі адмяніў прысуды ў дачыненні да яго.

Каментары2

  • Справка
    31.10.2022
    Молодец! Змагарам, правым Бразилии не помогли провокации.
  • Правдоруб
    31.10.2022
    Справка, деньги и ещё раз деньги!
    Но факт избрания не говорит о том, что Лулу не вздёрнут через год на рее!

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых6

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк42

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?17

Вырабленая вінтоўка імя Марыі Зайцавай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых6

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць