Міністр замежных спраў Індыі Субраманьям Джайшанкар падчас перамоваў з Сяргеем Лаўровым заклікаў Маскву спыніць вайну і прыйсці да міру з Украінай.
Джайшанкар сказаў Лаўрову, што ў сусветнай эканоміцы краіны «занадта ўзаемазвязаныя», каб вайна сур'ёзна не паўплывала на краіны ў іншых частках свету, паўтарыў словы прэм'ера краіны пра тое, што цяпер «не эпоха вайны», і заклікаў Расію вярнуцца да дыялогу і дыпламатыі.
Таксама ён дапусціў, што ў канчатковым выніку Індыя можа згуляць пасярэдніцкую ролю ў выпадку аднаўлення мірных перамоў. «Індыя будзе настолькі карысная. Мы адназначна на баку міру, павагі міжнароднага права і Статута ААН», — сказаў міністр.
Каментары