Мінчука затрымалі па «справе Зельцэра», а судзіць будуць за паклёп і абразу Лукашэнкі
У судзе Маскоўскага раёна Мінска 17 лістапада пачнецца разгляд справы 38-гадовага жыхара сталіцы Віталя Астрэйкі. Мужчыну вінавацяць у абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), а таксама ў паклёпе на яго (ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса), паведамляе «Вясна».
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_11/maskouski-sud-yz8zl.jpg.webp)
Судовы працэс прызначаная весці суддзя Кацярына Мурашка.
Паводле следства, Віталь Астрэйка з ліпеня па верасень 2021 года з выкарыстаннем мабільнага тэлефона нібыта размясціў у тэлеграме некалькі публікацый з загадзя лжывымі звесткамі аб дзейнасці прэзідэнта. Больш за тое, шэраг пакінутых ім каментароў меў абразлівы і зневажальны характар.
Вядома, што Астрэйку затрымалі 29 верасня 2021 года разам з многімі, хто пакідаў каментары у сацыяльных сетках пад пастом пра гібель Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ. Утрымліваецца ён у у СІЗА №1 Мінска.
Каментары