Меркаванні

Кіраўнік «Трыбуны» пра «пакаянні» футбалістаў: Адна рэч, калі супраць цябе крыміналка, іншая — калі ты запісваешся, каб зарабіць на міску пахлёбкі

Кіраўнік Tribuna.com Максім Беразінскі выказаўся наконт заяў беларускіх футбалістаў Васіля Хамутоўскага і Анатоля Макарава.

Нагадаем, былы брамнік беларускай зборнай Васіль Хамутоўскі пасля суда папрасіў не лічыць яго палітвязнем і абвінаваціў праваабаронцаў у стварэнні лішняга інфашуму. А паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Анатоль Макараў даў інтэрв'ю «Мінскай праўдзе», дзе апраўдваўся за здымкі ў відэа супраць гвалту.

«Я б не ставіў знак роўнасці паміж тым, што казаў Хамутоўскі і што казаў Макараў. Мне ўсё ж такі здаецца, што гэта розныя сітуацыі, — пракаментаваў гэтыя кейсы Беразінскі ў эфіры «Свабода Прэміум». —

Адна рэч, калі супраць цябе ёсць крыміналка і, наколькі я ведаю, у Васіля вельмі складаная сітуацыя.

І не толькі праз гэту крыміналку, але і ёсць і некаторыя іншыя гісторыі, якія я б не хацеў распавядаць. Магчыма, Васіль сам распавядзе як-небудзь. Мне здаецца, што, калі ты трапляеш у гэтую пастку, ты можаш рабіць усё, каб з яе вызваліцца. У мяне язык не паварочваецца сказаць нешта наконт Васіля.

Але што датычыць тых, хто запісвае такія відэа, каб зарабіць сабе на міску пахлёбкі і каб яго не выштурхнулі з клуба, мне здаецца, гэта нейкая ганебная гісторыя.

Асабліва ў сітуацыі Макарава, які ўвогуле сказаў тры словы «Мы супраць гвалту». І гэта тыя словы, якія можна казаць у любым рэжыме. Няма нічога такога, гэта проста звычайная такая хрысціянская, чалавечая гісторыя. І калі Макараў кажа, што ён усё зразумеў і зразумеў свае памылкі, што тут сказаць. Я нават не ведаю. Галоўнае, калі ты выбачаешся, разумець, за што ты выбачаешся. А Макараў выбачаецца за тое, што сказаў тры словы, у якіх увогуле няма нічога такога».

Хамутоўскі: Прашу не лічыць мяне палітзняволеным

Футбаліст, які запісаў відэа супраць гвалту ў 2020 годзе, даў «пакаяннае інтэрв'ю»

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»14

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў66

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію1

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

Пад Добрушам дырэктарка аграпрадпрыемства два месяцы збівала галоўную бухгалтарку8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»14

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць