Супраць Ціханоўскага завялі новую справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы).
Па даных следства, палітвязень падчас адбыцця тэрміну «сістэматычна дапускаў непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, правакаваў канфлікты, у тым ліку з сукамернікамі. За гэта неаднаразова падвяргаўся спагнанням».
Справу яго пачнуць разглядаць ужо 14 лютага ў судзе горада Жодзіна. Працэс будзе весці суддзя Іван Грынкевіч.
Нагадаем, што палітвязню, асуджанаму да 18 гадоў калоніі, у жніўні ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў Жодзіна на турэмны рэжым. Там яго бесперапынна змяшчалі ў ШІЗА.
Падтрымаць Сяргея лістамі салідарнасці і паштоўкамі:
Турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А,
Сяргей Леанідавіч Ціханоўскі.
Каментары