Мова

«Толькі калі я гавару па-руску, людзі чамусьці пытаюцца: «Ты з Узбекістана?» Паліглот з Бразіліі далучыў да спіса вывучаных моў беларускую

Элізеу нарадзіўся ў Бразіліі, але ўжо тры гады жыве ў Польшчы. Ён працуе ў IT, гаворыць на больш чым дзесяці мовах, у тым ліку і па-беларуску, і вядзе лінгвістычны падкаст. А яшчэ слухае стэндап Славы Камісаранкі і адну з улюбёных беларускіх спявачак — Паліну, піша «Еўрарадыё».

«Мая дзяўчына — беларуска, і я вырашыў, што калі я больш даведаюся пра Беларусь, змагу лепей разумець кантэкст яе жыцця». Фота: «Еўрарадыё»

«Беларусы фаловяць мяне ў інстаграме, а сябра адвёў на дранікі»

Калі Элізеу толькі прыехаў у Польшчу, ён нічога не ведаў пра Беларусь. Нават не ўяўляў дакладна, дзе яна знаходзіцца. А пасля ў яго з’явілася сяброўка з Беларусі. Тады ён шмат даведаўся пра нашу краіну, але вучыць пачаў не беларускую, а рускую мову. Пасля да рускай дадалася ўкраінская.

І толькі гэтай вясной Элізеу вырашыў кінуць сабе выклік: паглядзець, як добра ён зможа авалодаць беларускай мовай. І даў сабе на гэта ўсяго толькі тры месяцы.

«Тое, што пачало адбывацца далей, — фантастычна! Цяпер беларусы фаловяць меня ў інстаграме, яны пытаюцца, ці патрэбная мне дапамога ў вывучэнні мовы, прапаноўваюць пагаварыць са мной па-беларуску. Гэта вельмі міла.

А ўчора мой сябра спытаў: «Ты ўжо еў дранікі?» Я кажу: «Не». Ён: «Добра, адвяду цябе ў Beer Station». Маўляў, там найлепшыя дранікі ў горадзе. І гэта было — ваў. Вельмі смачна. Мне спадабалася.

Гэта фантастычны досвед. Спачатку я вывучаў вашую мову як выклік, як challenge. Але цяпер усё інакш: гэта досвед. Досвед стасункаў з людзьмі, знаёмства з новай кухняй.

У Элізеу шмат сяброў у розных краінах, і цяпер ён можа расказаць ім пра Беларусь. Фота: instagram.com/eliseurjr

«Аднойчы я пачну чытаць кнігі па-беларуску, але пакуль чытаю навіны, напрыклад, «Еўрарадыё». І з навін я даведваюся пра кантэкст жыцця ў Беларусі.

Я гляджу вашыя відэа на ютубе, гляджу і іншыя беларускія медыя. Але таксама мне падабаецца беларускі стэндап: напрыклад, Слава Камісаранка.

З музыкаў мне падабаюцца Iva Sativa і Palina. Проста цяпер у мяне дзве любімыя песні: «Дадому» ад Iva Sativa і «Як ты» ад Паліны. Памятаю, калі я першы раз паслухаў «Як ты». 

«Гэта быў важны момант для мяне. Да яго я не ведаў, што магу разумець беларускую мову».

«Беларусь — гэта не толькі «бульба» і «Лукашэнка»

Калі Элізеу гаворыць па-беларуску, людзі думаюць, што ён беларус. Калі ён гаворыць па-ўкраінску, лічаць, што ўкраінец.

«І толькі калі я гавару па-руску, людзі чамусьці пытаюцца: «Ты з Узбекістана?» Цікава», — дзеліцца назіраннямі Элізеу.

Часам беларусы пішуць яму ў інстаграме і прызнаюцца, што бразілец матывуе іх саміх размаўляць на роднай мове. Гэта асаблівая радасць для яго.

«Я нарадзіўся ў Бразіліі і размаўляю па-партугальску. Але партугальская — гэта не мова Бразіліі. Гэта мова каланістаў. У Бразіліі амаль не гавораць на мове карэннага насельніцтва. Але ж вельмі важна пачаць гаварыць на сваёй мове.

Ведаеце, я люблю мовы. І лічу, што нельга распавесці гісторыю краіны на замежнай мове. Так, добра, калі людзі ведаюць ангельскую, ведаюць рускую, але наша родная мова заўсёды найважнейшая.

Элізеу. Фота: «Еўрарадыё»

Я ўпэўнены, што ўсе беларусы ведаюць сваю мову, могуць пачаць размаўляць на ёй, хоць і крыху павольна. Я рэкамендую, каб пачаць больш свабодна гаварыць па-беларуску, трэба пачаць для пачатку чытаць услых.

Да таго ж, упэўнены, у кожнага беларуса ёсць сябар, які можа свабодна гаварыць па-беларуску. Скажыце яму, што хочаце больш практыкі, і пачынайце гаварыць».

Сам Элізеу не проста размаўляе па-беларуску. Ён размаўляе па-беларуску пра Беларусь.

— Я намагаюся расказваць сваім сябрам-замежнікам не толькі пра палітыку. Людзі амаль нічога не ведаюць пра Беларусь, а Беларусь — гэта не толькі «Лукашэнка» і «бульба». Гэта вельмі прыгожая краіна, з прыгожай культурай, з прыгожай мовай. Беларусы, якіх я сустрэў, — фантастычная людзі, артыстычныя людзі.

— Дарэчы, а вашыя сябры цікавяцца ў адказ Бразіліяй? Ці прасілі яны навучыць іх, прынамсі, партугальскай мове?

— Хм. Не памятаю такога. Але калі нехта з беларусаў захоча вывучыць партугальскую — я магу дапамагчы, як цяпер усе беларусы дапамагаюць мне з беларускай.

Я люблю дапамагаць людзям вучыць мовы, бо гэта не так цяжка, як яны думаюць.

Элізеу гаворыць па-партугальску, па-іспанску, па-каталонску, па-італьянску, па-нямецку, па-французску, па-руску, па-польску, па-венгерску і па-ўкраінску. І абяцае, што хутка і па-беларуску загаворыць свабодна. І тады прысвеціць беларускай мове асобны выпуск свайго лінгвістычнага падкаста.

А пакуль можаце паслухаць пра яго досвед вывучэння моў. Раптам і вы адчуеце, што загаварыць на замежных мовах не так і цяжка. Ці, можа, вам захочацца следам за Элізеу загаварыць па-беларуску?

Сам жа паліглот ужо плануе кінуць сябе новы выклік. На свой дзень народзінаў ён плануе пачаць вывучаць кітайскую мову.

Каментары

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»9

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў63

Псіхолаг: Мужчынам лепш не ставіць фота з шашлыком на сайце знаёмстваў22

Гандлёвая сетка «Тры цаны» значна пашырыцца на Расію

Кітай, імаверна, пабудаваў самую вялікую ў свеце падлодку-беспілотнік1

Пад Добрушам дырэктарка аграпрадпрыемства два месяцы збівала галоўную бухгалтарку8

Шарэнда-Панасюк: Гэта як уваскрашэнне з мёртвых. Я думала, што ўжо не выйду21

«У Еўропе рэч можа каштаваць 30 еўра, а ў нас — усе 100». Беларусы расказалі, як купляюць брэндавыя рэчы, якія не прадаюцца на радзіме3

У мінскім парку Горкага адкрылася кавярня з незвычайным дызайнам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»9

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць