Свет11

Для Лукашэнкі не вельмі бяспечна даваць прытулак вагнераўцам у Беларусі — экс-кіраўнік МЗС Літвы

Былы міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус таксама мяркуе, што Уладзімір Пуцін нашкодзіў сабе і зменшыў магчымасці гібрыдных аперацый з удзелам вагнераўцаў, калі прызнаў дзяржаўнае фінансаванне ПВК.

Лінас Лінкявічус з Уладзімірам Макеем у Мінску, 4 лютага 2019 года

Лінкявічус у інтэрв'ю «Еўрапейскай праўдзе» адзначыў, што не вельмі верыць у нейкую дзейнасць ПВК «Вагнер» у Беларусі і мяркуе, што яны адтуль перамесцяцца кудысьці яшчэ, калі толькі Расія не наважыцца задзейнічаць іх для гібрыдных вайсковых правакацый.

Аднак пасля заяў Пуціна, дзе кіраўнік Крамля раскрыў крыніцу фінансавання ПВК «Вагнер», на думку Лінкявічуса, рызыка гэтага ўжо значна меншая.

«Гэта была вялікая памылка, бо там жа крымінальныя пытанні. У дадатак да таго, што ён ужо зрабіў, да наяўных абвінавачанняў у ваенных злачынствах маем дадатковыя злачынствы. Бо ён прызнаў, што цалкам фінансаваў гэтую групу на мільярды ў год ці нават больш, а гэта шмат. Гэта даказвае, што гэта была не асобная армія, а «рука Крамля». І зараз, што б ні рабіў Прыгожын, якія б правакацыі не адбыліся, будзе вельмі няпроста пераканаўча казаць, што ўрад Расіі тут ні пры чым», — адзначыў Лінас Лінкявічус.

Ён таксама лічыць, што для Лукашэнкі не вельмі бяспечна дазволіць вагнераўцам знаходзіцца ў Беларусі працяглы час, і незразумела, якая ад гэтага яму выгада.

«У іх ёсць баявы досвед, і колькі б гэтых байцоў ні было, яны небяспечныя. Таму для Лукашэнкі я плюсоў не бачу», — сказаў Лінкявічус.

Каментары1

  • *
    07.07.2023
    Калі ен вас слухаў, ці каго кольвек яшчэ. Ен сам вырашае, што для яго бяспечна і не бяспечна. І так ужо 29 год

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

У расійскім Нальчыку Z-ветэран пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку3

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк42

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

Загадкавае адначасовае аблысенне ва ўсім індыйскім раёне. Прычыну дагэтуль шукаюць3

У Мінску за ўдзел у пратэстах будуць судзіць цэлую сям'ю4

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць