Грамадства1010

Хутка выбары ў Каардынацыйную раду. А ведаеце, колькі там зарабляюць?

Адказ на пытанне здзівіць многіх, бо нажыцца ў арганізацыі не ўдасца.

Кіроўны апарат Каардынацыйнай рады. У сярэдзіне Андрэй Ягораў. Фота: інстаграм КР

Выбары новага складу Каардынацыйнай рады плануюцца ў сакавіку 2024 года. У структуры будзе 120 дэлегатаў. Іх праца не аплачваецца.

«Сябры Каардынацыйнай рады не маюць заробку. Ні я, ні віцэ-спікерка, ні сакратар, — тлумачыць «Нашай Ніве» яе спікер Андрэй Ягораў. — Заробак маюць толькі супрацоўнікі сакратарыяту і медыякаманды Каардынацыйнай рады».

Андрэй Ягораў кажа, што зарабляе грошы на жыццё іншым — экспертныя кантракты, палітычная аналітыка, даследаванні.

«Людзі ідуць у Каардынацыйную раду, бо матываныя змяняць палітычную сітуацыю самі, а не проста чакаць, што гэта хтосьці зробіць за іх, — разважае Ягораў. — КР можа стаць сапраўдным протапарламентам, і людзі бачаць важнасць існавання такой гарызантальнай пляцоўкі ў дэмакратычным руху».

Агульны бюджэт Каардынацыйнай рады складае некалькі тысяч еўра на месяц. У гэтую лічбу ўваходзяць выдаткі на медыякаманду і адміністраванне.

Адзін з сяброў Каардынацыйнай рады, які пажадаў застацца ананімным, адзначае, што праца ў ёй перадусім іміджавая.

«Шмат для каго гэта магчымасць атрымаць доступ да замежных партнёраў, увагу з МЗСаў замежных дзяржаваў, дэпутатаў нацыянальных парламентаў і Еўрапарламенту», — тлумачыць ён.

Па яго словах, для дэлегатаў ёсць і мінусы. Яны трапляюць пад увагу спецслужбаў рэжыму Лукашэнкі, што прыводзіць да праблем на радзіме.

У лістападзе ў многіх сяброў Каардынацыйнай рады адбыліся вобшукі па месце іх рэгістрацыі ў Беларусі. Следчы камітэт заявіў, што па так званай «справе Каардынацыйнай рады» падазраванымі праходзяць больш за 100 чалавек.

Паўнамоцтвы дзейнага складу Каардынацыйнай рады сканчаюцца 8 лютага 2024 года. Бліжэй да гэтай даты і будзе канчаткова прынята рашэнне альбо аб працягу працы цяперашняга склікання, альбо аб яе прыпыненні да фармавання новага складу КР.

Каардынацыйная рада была створана ў 2020 годзе для арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Ператрус адбыўся ў сяброўкі Каардынацыйнай рады Розы Турарбекавай

Дзеячы культуры падвялі вынікі года і далі прагнозы — вельмі супярэчлівыя

У новы пакет еўрапейскіх санкцый трапілі 12 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў. Раней казалі пра 11

Еўрасаюз выдзеліць 5 мільёнаў еўра на падтрымку беларускай культуры

Каментары10

  • даведка
    21.12.2023
    В беглом парламенте 120 членов, тогда как в парламенте кровавой диктатуры их только 110. Это просто прелестно!
  • А чаму ў крышавіку?
    21.12.2023
    Нічэво ні панятна з ентай вашай каардынацыйнай здрадай. Пры чома тут сустрэцца з еўрапарламэнтарыямі? Вы самі та скокі беларусікаў прадстаўляіце? А ну да... За вас пасчыталі і ў усё мышы ў бабы Ліды пагрызьлі? Так? Трыццацігадовая вайна, песьня адна: сьпярша: "мы пабідзім".... затым, я тут ні пры чом токі звінціў трохі, трэці акт: "Мы сусстрэліся з іншапланетным разумам і яны нас прызналі на сваім кангрэсе". Вы гэта сур'ёзна? Хто з вашай здрады хаця б кніжку Ластоўскага адкрываў, токі чэсна? (Я ўжо маўчу разам з выбаршчыкамі выйсьці пагаманіць)
  • трям
    21.12.2023
    В открытом доступе есть данные что Европейская беларусь Егорова за год получила ОДИН МИЛЛИОН ЕВРО
    Журналисты, опубликуйте эту информацию!!!

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды1

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Усе навіны →
Усе навіны

Сумны фінал Азаронка, памылка Лукашэнкі і яго запасны план. Новы ТОК з Вольгай Лойка19

Амаль год шукалі новага дырэктара для Музтэатра. Каго знайшлі3

«Аднакласнікі паабяцалі пазваніць па зуме з рэстарана». Сустрэчы выпускнікоў змянілі фармат3

Трамп пачаў гандлёвую вайну з Канадай, Мексікай і Кітаем10

У Мінску праз яўрэйскія могілкі праклалі траншэю. З зямлі выцягнулі мноства надмагілляў13

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі7

«Яшчэ ў школе дамовіліся, што калі да 30 не завядзем сем'і, то пажэнімся». Гісторыі беларускіх пар, якія пазнаёміліся падчас вучобы

«Чыноўнікі»-купалаўцы станчылі пад «Сігма бой» і скарылі сацсеткі8

Расійская «Медуза» запусціла рэкламу, у якой выкарыстала відэа з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі. Выбухнуў скандал3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды1

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць