Днём 22 снежня Узброеныя сілы збілі тры расейскія знішчальнікі-бамбавікі Су-34. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале камандуючы Паветранымі сіламі УСУ Мікола Аляшчук. Пасля таго сакратар Рады нацыянальнай абароны Аляксей Данілаў адзначыў, што гэта не выпадковасць, а вынік даўняга палявання УСУ на гэтыя самалёты.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/2023-12-22160157-81gtg.png.webp)
Аляксей Данілаў. Фота: РНБА
У эфіры «Украінскага радыё» Аляксей Данілаў сказаў:
«Мы адразу атрымалі справаздачу [аб знішчэнні самалётаў], разумеем, пра што ідзе гаворка. Цяпер можна адкрыць невялікую таямніцу, што паляванне на іх доўжылася працяглы прамежак часу. Таму што гэтыя самалёты перашкаджалі і рабілі небяспеку для нашых ваяроў, і я шчыра віншую ўсіх, хто прымаў у гэтым удзел. Перфектны вынік».
Каментары