Пра смерць старшыні Беларускай федэрацыі паруснага спорту Алега Сполана паведаміла Міністэрства спорту і турызму. Яму было 67 гадоў.
![](http://d2u25kyqy2mqv5.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_12/353632112_652226536963520_9048819483803903617_n-1-8t4nk.jpg.webp)
Алег Сполан быў шматразовым пераможцам і прызёрам міжнародных і ўсесаюзных парусных рэгат, майстрам спорту СССР міжнароднага класа, уваходзіў у склад зборнай СССР па парусным спорце.
Завяршыўшы спартыўную кар'еру, Сполан працаваў трэнерам, а потым шмат гадоў кіраваў цэнтрам паруснага спорту. Пасля ўзначальваў Беларускую федэрацыю паруснага спорту і нацыянальную каманду Беларусі па парусным спорце.
Развітанне з Алегам Споланам адбудзецца 26 снежня з 12:00 да 13:00 у Мінску па адрасе вул. Кульман, 33А.
Каментары