Грамадства2323

Чаму фатографка БелТА, якая пераехала ў Варшаву, працавала ў агенцтве пасля 2020-га? Расказвае яе знаёмы

Былая фатографка БелТА Аксана Манчук, якая здымала пратэсты, у канцы 2022 года звольнілася з дзяржаўнага агенцтва і пераехала ў Варшаву. Знаёмы з сітуацыяй чалавек патлумачыў, чаму яна вымушана была заставацца на той працы.

Аксана Манчук. Фота: БелТА

«У 2019 годзе ў яе скралі фотатэхніку, якая належыць БелТА (камеру і аб'ектывы) на вельмі вялікую суму грошай. Быў суд у 2020 годзе, і па рашэнні суда яна была вымушаная выплачваць кампенсацыю за скрадзеную тэхніку. Пакрыць усю суму змагла толькі ў снежні 2022 года, пасля чаго адразу звольнілася».

Ён дадаў, што дзяўчына з мэтаў бяспекі не хоча каментаваць СМІ якія-небудзь абставіны гэтай справы, а таксама падрабязнасці сваёй працы ў апошнія гады, бо ў Беларусі яе блізкія.

Каментары23

  • Аляндарка
    13.02.2024
    "Прывязалі руку да нагі, але вельмі добрыя людзі..."
    А якая розніца мне, якой на галаву лілі лайно дзяржпрапаганды, з якіх прычын гэта рабілі?
    Ёй бы праз байсол на тую тэхніку за 15 содняў сабралі б. Але ж не. Зрабіла як зрабіла - яе выбар.
  • Недавер
    13.02.2024
    О, класна, пайшлі апраўданні. У кожнага лукашыста такіх гісторый з сотню будзе.
  • відавочца
    13.02.2024
    Час неверагодных гісторый ад лукашыстаў. Хто скраў, дзе скраў? Яна з тэхнікай, якая пад інвентарным нумарам, на лаўцы ночыла ці што?

    Сем`і палітвязняў тым часам крэдыты бралі і апошняе жытло прадавалі, каб адкупіцца ад карнікаў, пакуль яна на "судах" ім у твар пасмяхалася.

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА15

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Адчуваю сябе як у турме, толькі на працу ходзіш». Маналог беларуса, які паехаў на заробкі ў Нідэрланды — і расчараваўся55

Мінчук прапанаваў купіць чызбургер з «Макдональдса», замарожаны ў 2022 годзе. Цана кусаецца11

Пасля свайго затрымання дырэктар завода ў Рэчыцы звольніў раней рэпрэсаванага супрацоўніка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць