Свет1818

СБУ патлумачыла лукашыстам, дзе героі, а дзе тэрарысты

Прэс-служба Службы бяспекі Украіны выдала каментар з нагоды заявы кіраўніка лукашэнкаўскага КДБ Івана Церцеля адносна таго, што ва ўкраінскіх бальніцах «за спінамі дзяцей» нібыта знаходзяцца «тэрарысты».

Лукашэнкаўскія сілавікі: міністр абароны Віктар Хрэнін, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, старшыня КДБ Іван Церцель, старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч

СБУ заклікала ўспрымаць любыя падобныя заявы прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі як праяву інфармацыйна-псіхалагічных спецаперацый у інтарэсах Расіі.

Тое ж, што пасля гэтай заявы ўкраінскае кіраўніцтва эвакуявала з тых бальніц лекараў і пацыентаў, тлумачыцца сітуацыяй вайны, у сувязі з чым «і спецыяльныя службы, і прадстаўнікі мясцовай улады рэагуюць на кожную патэнцыйную пагрозу згодна з прадугледжаным пратаколам дзеянняў», нават калі пагроза тая чыста тэарэтычная.

«Асобна падкрэсліваем: прадстаўнікам беларускага рэжыму, які цалкам здаў сваю краіну Расіі, варта зразумець простую рэч — людзі, якія абараняюць Украіну ад акупантаў, з'яўляюцца героямі, а не тэрарыстамі. Таму што сапраўдныя тэрарысты знаходзяцца ў Крамлі», — падкрэслівае СБУ.

Разам з тым выказваецца ўпэўненасць, што злачынцы «непазбежна атрымаюць за здзейсненае імі пакаранне», што да лукашыстаў, то ім

«трэба не палохаць украінцаў псеўдазаявамі, а думаць пра тое, як не апынуцца на лаве падсудных у Гаазе побач з крамлёўскім дыктатарам».

Каментары18

  • Законныя цэлі для ВСУ
    26.04.2024
    На фота законная цэлі ВСУ ў выпадку атакі на Украіну: Лукашэнкаўскія сілавікі: міністр абароны Віктар Хрэнін, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў, старшыня КДБ Іван Церцель, старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара, сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч
  • Желаем помянять, у меня палка тоже есть.
    26.04.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Што адбываецца
    26.04.2024
    Верагодна пуцiн даў лукашэнке заданне справакаваць канфлiкт i прымянiць ядзерную зброю, Беларусь чакае вайна i поўнае разарэнне i знiшчэнне.

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

Гіганцкі асетр напаў на расійскую сінхраністку ў Кітаі падчас воднага шоу ВІДЭА16

Расійскі настаўнік на працягу двух гадоў таемна зняў дакументальны фільм аб прапагандзе ў школе

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Адчуваю сябе як у турме, толькі на працу ходзіш». Маналог беларуса, які паехаў на заробкі ў Нідэрланды — і расчараваўся55

Мінчук прапанаваў купіць чызбургер з «Макдональдса», замарожаны ў 2022 годзе. Цана кусаецца11

Пасля свайго затрымання дырэктар завода ў Рэчыцы звольніў раней рэпрэсаванага супрацоўніка4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць