Свет11

Як Байдэн прымаў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарах прэзідэнта ЗША. Хроніка выходных

Яшчэ ў суботу памочнікі прэзідэнта складалі графік мерапрыемстваў перадвыбарнай кампаніі, але да раніцы нядзелі Байдэн перадумаў. 

Фота: Kevin Dietsch / Getty Images

Высокапастаўленыя супрацоўнікі Белага дома і перадвыбарчага штаба Джо Байдэна ўвесь мінулы тыдзень упарта настойвалі на тым, што прэзідэнт не збіраецца здымаць сваю кандыдатуру на выбарах 2024 года, нягледзячы на шматлікія заклікі ўплывовых дэмакратаў выйсці з гонкі, піша Бі-бі-сі.

Яшчэ ў суботу памочнікі прэзідэнта складалі графік мерапрыемстваў перадвыбарнай кампаніі, у якіх яму трэба было ўзяць удзел пасля вяртання ў Белы дом. Выходныя Байдэн, у якога зноў знайшлі кавід, правёў у сваім пляжным доміку на ўсходнім узбярэжжы штата Дэлавэр.

Аднак, як паведамілі блізкія да Байдэна ананімныя крыніцы, да раніцы нядзелі прэзідэнт перадумаў.

У суботу ўвечары Байдэн пачаў сур'ёзна думаць, ці не варта яму прыняць адно з самых складаных рашэнняў за ўсю яго 50-гадовую палітычную кар'еру і адмовіцца ад удзелу ў гонцы.

У працэсе ён размаўляў з невялікім колам памочнікаў, сярод якіх быў адзін з яго найбліжэйшых дарадцаў Стыў Рычэці, яго галоўны стратэг Майк Данілон, намеснік кіраўніка адміністрацыі Эні Тамасіні і Энтані Бернал — кіраўнік адміністрацыі першай лэдзі Джыл Байдэн.

Рычэці, які быў блізкім памочнікам Байдэна яшчэ з часоў яго працы ў Сенаце ЗША, прыехаў у пляжны домік прэзідэнта ў пятніцу. Данілон, яшчэ адзін памочнік, які адыграў ключавую ролю ў прыняцці самых важных палітычных рашэнняў прэзідэнта, далучыўся да іх у суботу. Байдэн і яго памочнікі вывучалі новыя звесткі апытанняў і абмяркоўвалі, ці зможа ён перамагчы Дональда Трампа ў існуючых умовах.

Новыя даныя аптымізму не выклікалі. Больш за тое, чакалася, што на гэтым тыдні да кампаніі за зняцце кандыдатуры Байдэна далучацца новыя фігуры ў Дэмакратычнай партыі. Прэзідэнту трэба было прыняць рашэнне.

Разам з Данілонам Байдэн пачаў складаць заяву аб выхадзе з гонкі. Рычэці ў гэты час прапрацоўваў падрабязнасці таго, як яна будзе распаўсюджвацца і як інфармаваць пра гэта іншых супрацоўнікаў апарата.

Паводле звестак крыніц Бі-бі-сі, Байдэн прыняў канчатковае рашэнне аб выхадзе з прэзідэнцкай гонкі ў нядзелю раніцай, асобна патэлефанаваўшы кіраўніку адміністрацыі Джэфу Зіентсу, кіраўніку сваёй перадвыбарнай кампаніі Джэн О'Мэлі Дылан і віцэ-прэзідэнту Камале Харыс, каб паведаміць ім пра гэта.

У нядзелю днём, у 13:45 па мясцовым часе (20:45 па Мінску), прэзідэнт правёў відэаканферэнцыю з самымі высокапастаўленымі супрацоўнікамі Белага дома і перадвыбарчага штаба, уключаючы Аніту Дан, якая кіруе камунікацыйнай стратэгіяй Белага дома. Праз хвіліну ён выступіў з публічнай заявай.

«Ён сказаў, што разважаў над гэтым апошнія некалькі дзён», — паведаміў высокапастаўлены супрацоўнік Белага дома.

Хоць у сваёй першапачатковай заяве Байдэн не згадаў Камалу Харыс у якасці патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты, праз паўгадзіны ён напісаў у Х (былы твітар), што падтрымлівае яе кандыдатуру.

Па словах дзвюх крыніц, знаёмых з гэтымі размовамі, Байдэн і Харыс неаднаразова размаўлялі на працягу дня, яшчэ да таго, як прэзідэнт зрабіў сваю заяву.

Першая лэдзі Джыл Байдэн — найбліжэйшая дарадца прэзідэнта, чыё меркаванне, як лічыцца, было адным з вырашальных фактараў у яго рашэнні, — заявіла, што падтрымлівае жаданне мужа пакінуць прэзідэнцкую кампанію.

Пры гэтым многія ў Белым доме і ў перадвыбарным штабе не былі загадзя праінфармаваныя аб планах Байдэна. Большасць супрацоўнікаў даведаліся пра яго выхад з гонкі з паведамлення ў сацыяльных сетках.

Зіентс, кіраўнік апарата прэзідэнта, правёў нараду з чыноўнікамі Белага дома і разаслаў электронныя лісты ўсім супрацоўнікам адміністрацыі, каб пацвердзіць заяву Байдэна і падзякаваць ім за руплівую працу.

Як гаворыцца ў заяве Белага дома, Байдэн тым часам пагутарыў з некалькімі дэмакратамі ў Кангрэсе, губернатарамі і прыхільнікамі і плануе працягнуць абзвоньваць вядомых дэмакратаў у панядзелак.

Камала Харыс, якая ўжо заявіла, што плануе выйграць прэзідэнцкую намінацыю, правяла нядзельны дзень у тэлефонных перамовах з заканадаўцамі.

У тым ліку яна размаўляла з лідарам дэмакратычнай меншасці Палаты прадстаўнікоў Хакімам Джэфрысам і з ключавымі партыйнымі чыноўнікамі і губернатарамі, каб заручыцца іх падтрымкай на выбарах.

Хоць, на думку большасці аналітыкаў, сур'ёзных канкурэнтаў у Харыс няма, афіцыйна намінаваць яе павінен з'езд Дэмакратычнай партыі ў жніўні.

Каментары1

  • Пытаннечка
    22.07.2024
    Что значыць "выступіў з публічнай заявай"? Гэта вы пра допіс у Твітары?

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»26

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

Трамп уводзіць санкцыі супраць Міжнароднага крымінальнага суда21

Найноўшая мадэль электрамабіля Zeekr паказала сусветны рэкорд па хуткасці зарадкі1

Папулярны ДНК-сэрвіс абнавіў даныя. У беларусаў рэзка вырасла доля балтыйскіх генаў67

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»26

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць