Эканоміка

Самым дарагім маладым стартапам у свеце прызналі кампанію, якую заснаваў беларус

У лістападзе стала вядома, што стартап Perplexity завяршае новы раўнд інвестыцый аб'ёмам $500 млн па ацэнцы $9 млрд. У выніку ён робіцца адным з самых дарагіх маладых стартапаў. Характэрна, што сярод заснавальнікаў кампаніі — беларус Дзяніс Ярац, паведамляе Office Life.

Дзяніс Ярац. Фота: DR

Раней усяго за два гады амерыканскі стартап Perplexity, які распрацоўвае альтэрнатыву Google на базе штучнага інтэлекту, прыцягнуў $400 млн. У яго ўклаліся ў тым ліку заснавальнік Amazon Джэф Безас, гендырэктар Y Combinator Гары Тан і распрацоўшчык графічных працэсараў Nvidia. Цяпер Perplexity атрымлівае каля 15 млн пошукавых запытаў у дзень.

Дзяніс Ярац заснаваў Perplexity з двума партнёрамі ў ЗША, дзе жыве больш за 10 гадоў. Нарадзіўся ён у Гомелі, адукацыю атрымаў у Мінску ў БДУ, дзе вывучаў матэматыку і камп'ютарныя навукі, а пасля паспеў папрацаваць у Маскве.

Як паведамляе Forbes, сям'я Яраца не звязаная ні з бізнэсам, ні з IT: бацька да выхаду на пенсію працаваў на трактарным заводзе, а маці была хатняй гаспадыняй.

У 2008 годзе айцішнік прайшоў у еўрапейскі фінал спаборніцтваў Google Code Jam, які праходзіў у офісе Google у Цюрыху, а затым трапіў у гэтую кампанію на сумоўе, але працу не атрымаў. У 2011 годзе Дзяніс стаў інжынерам у Bing-пошукавіку ад Microsoft, пазней працаваў у сэрвісе абмену ведамі Quora. У 2022 годзе разам з партнёрамі ён вырашыў запусціць уласны прадукт.

Perplexity прыцягнула першыя ўкладанні ў верасні 2022-га, гэта былі $3,1 млн ад былога віцэ-прэзідэнта Twitter (цяпер X) Элада Гіла і іншых інвестараў. Цяпер стартап манетызуе свой прадукт у асноўным за кошт падпіскі, якую ўвялі летам 2023-га. За $20 у месяц карыстальнік сярод іншага атрымлівае больш за 300 пашыраных адказаў у дзень, а ў бясплатнай версіі іх усяго тры.

Па словах Дзяніса, па выніках мінулага года выручка бізнэсу склала каля $2 млн, а ў гэтым вырасла да $50 млн. Амаль усю суму прынесла падпіска для прыватных асоб.

У інтэрв'ю Forbes Ярац падзяліўся прагнозам, што Perplexity зойме месца «дзесьці пасярэдзіне» паміж двума IT-гігантамі Google і OpenAI. Першы працягне адказваць на простыя пытанні, а другі — развіваць чат-бот, дзе пошук — толькі адна з функцый.

Каментары

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка16

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры прадаюць у інтэрнэце «памілаванне ад Лукашэнкі» за 5 тысяч даляраў1

Французская журналістка схлусіла, што жонка Макрона нарадзілася мужчынам. І цяпер папрасіла прытулак у Расіі11

МТЗ у гонар перапрызначэння падарыў Лукашэнку трактар ВІДЭА7

МАК прызнаў легітымнасць Віктара Лукашэнкі і выбараў у НАК Беларусі12

ЗША на месяц прыпыняць увядзенне мытаў на мексіканскія тавары8

«Левая, хранічна злая». Драматычная гісторыя паказала, да чаго даводзіць істэрычнае выкрыццё «сэксуальных дамаганняў»20

У Расіі аднаўляюць музычны конкурс часоў брэжнеўскага застою6

На таннае арэнднае жыллё ў Беларусі змогуць прэтэндаваць і расіяне2

«Спадзяюся, гэта ўбачаць у Амерыцы і ў чарговы раз пачнуць нам зайздросціць». Тыкток смяецца з гомельскага аэрапорта18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка16

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць