Кіраўнік Пентагона Лойд Осцін падчас выступу на Нацыянальным форуме па бяспецы Рональда Рэйгана ў Каліфорніі ацаніў выдаткі Расіі ў вайне з Украінай з лютага 2022 года.
Па словах Осціна, ваенныя выдаткі Крамля ўжо перавысілі 200 мільярдаў долараў.
Таксама, паводле яго слоў, Расія страціла не менш за 700 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі з пачатку ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года.
Осцін назваў гэтыя лічбы «ашаламляльнай цаной», якую Расія плаціць за сваю агрэсію.
Кіраўнік Пентагона падкрэсліў важнасць супрацьдзеяння Крамлю і падтрымцы Украіны. Ён адзначыў поспехі міжнароднай кантактнай групы «Рамштайн», якая забяспечыла Украіну больш як 57 мільярдамі долараў прамой дапамогі ў сферы бяспекі. Суму дапамогі ЗША ў галіне бяспекі, выдзеленай Украіне з лютага 2022 года, ён ацаніў у 62 мільярды долараў.
Каментары
Россия перестроила экономику на военные рельсы, Запад нет, даже не пытается.
Это даёт путину все основания продолжать Войну.
И показательно, за 400 лет существования, в разных госформах, России она не создала ни одного передового, технологичного, развитого примера на захваченных ею землях.
Всюду нищета и разруха, что не мешает бросать всё большие людские и финансовые ресурсы на захватнические Войны, а население на захваченных землях сжигать в этих войнах в первую очередь.