Улада55

Былы старшыня КДБ Уладзімір Мацкевіч вярнуўся з Расіі ў Беларусь, працуе ў «Газпромнафце»

Газета «Народная воля» расшукала былога старшыню КДБ Уладзіміра Мацкевіча, які ўзначальваў ведамства ў перыяд ад 1995 да 2000. Цяпер Мацкевіч зноў жыве ў Мінску. «Я засумаваў па радзіме, таму вырашыў вярнуцца. Зрэшты, тут я асабліва нікому, апроч сяброў і блізкіх, не патрэбны», — сказаў Мацкевіч.

Цяпер ён працуе дарадцам у кампаніі «Газпромнафта». Ад вялікага інтэрв’ю для «Народнай волі» Мацкевіч адмовіўся: «Мой час прайшоў, я гэта разумею. Не хачу ўжо ніякіх сенсацый».

Экс-кіраўнік КДБ адзначыў, што ў ведамстве, якое калісьці ўзначальваў, бывае нячаста. А радуе яго сёння найбольш унучка, якая скончыла ўніверсітэт у Боне (Германія) па спецыяльнасці «Арганізацыя і эканоміка турыстычнага бізнэсу». Ці будзе вяртацца яна ў Беларусь, Мацкевіч адказаць не змог.

Уладзімір Мацкевіч нарадзіўся ў 1947 годзе ў Мар’інай Горцы. У органах дзяржбяспекі ад 1976. Ад 20 снежня 1995 да лістапад 2000 — старшыня КДБ. Сышоў Мацкевіч з КДБ пасля таго, як разам з былым генпракурорам Алегам Бажэлкам санкцыянаваў затрыманне кіраўніка спецназа 3214 Дзмітрыя Паўлічэнкі па справе зніклых палітыкаў. Мацкевіч і Бажэлка тады прыходзілі да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай арыштаваць дзяржсакратара Рады Бяспекі Віктара Шэймана.

Пасля гэтага Мацкевіч быў паслом Беларусі ў Югаславіі. А пасля сканчэння дыпламатычнай працы з’ехаў на заробкі ў Расію, працаваў дарадцам у кампаніі «Савкамфлот», якая спецыялізуецца на дастаўцы нафтапрадуктаў па моры.

З былых кіраўнікоў КДБ Беларусі ў Расіі працягвае жыць Леанід Ерын, які працуе дарадцам кіраўніка Расійскай чыгункі. Таксама ў Расіі знаходзіцца былы кіраўнік МУС Уладзімір Навумаў. Варта адзначыць, што некалькі гадоў назад у Беларусь з расійскіх заробкаў вярнуўся таксама былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Урал Латыпаў.

Каментары5

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля свайго затрымання дырэктар завода ў Рэчыцы звольніў раней рэпрэсаванага супрацоўніка4

У Белым доме пачалі абмяркоўваць закрыццё USAID як незалежнага агенцтва12

Зноў калапс на мяжы: уезду з Польшчы ў Беларусь чакаюць па 12 гадзін2

У краме цукеркі прадаваліся па 0 рублёў3

У расійскім Нальчыку Z-ветэран пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку3

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк44

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць