Грамадства

«За*ралі ўнітаз, разламалі мэблю». Пракоп'еў паказаў, як спецслужбы кашмараць яго маёмасць у Мінску

Мінскія органы ўнутраных спраў справаздачыліся аб чарговым разгроме кватэры палітыка і салдата Вадзіма Пракоп'ева. Усё гэта суправадзілі відэа ў стылі «да» і «пасля». Пракоп'еў пракаментаваў. 

Скрыншот з аднаго з каналаў МУС

У кватэры сілавікі пабілі шкло, загадзілі ўнітаз, разламалі мэблю, адарвалі выцяжку…

«Калі з'язджаў, я пакінуў у сваёй кватэры, на вуліцы Мельнікайтэ, калонкі на дыстанцыйным кіраванні, паставіў іх ля вокнаў і ўключаў «Перамен» на ўсю гучнасць, — расказвае Пракоп'еў. — 

Кватэру гэтую я хацеў прадаць, але на гэта дзеянне ў кадастры наклалі забарону, бо я, паводле іх версіі, «тэрарыст». 

Апроч іншага, праз знаёмых па сувораўскай вучэльні мне перадавалі цалкам канкрэтныя «прывітанні» ад ГУБАЗіКа. 

У жніўні 2021-га кватэру разнёс КДБ. Я падумаў: ну ладна — адрамантую і хоць здам яе. 

Кватэра Пракоп'ева ў жніўні 2021-га

Наняў будаўнікоў праз інтэрнэт, каб адрамантаваць. І вось, яшчэ да канца рамонту карная брыгада ўварвалася і разграміла кватэру ў другі раз.

Рабочым заявілі, што ўласнік — тэрарыст. Рабілі ўсё ў лепшых традыцыях гэтых «джэнтэльменаў» — не змылі за сабой у туалеце. 

Але калі мы вернем сабе ўладу ў Мінску, выканаўцы і камандзіры гэтых байцоў могуць не хвалявацца — я камунальнымі помстамі не займаюся, вашы кватэры застануцца цэлымі і будуць чакаць гаспадароў», — сказаў Пракоп'еў. 

Да 2020-га Пракоп'еў быў вядомы ў Беларусі як упраўляючы шэрагу бізнэсаў. Перадвыбарчыя падзеі і наступныя рэпрэсіі зрабілі з Пракоп'ева палітыка, а цяпер ён займаецца арганізацыяй узброенага фарміравання беларусаў (полк «Пагоня») у шэрагах украінскага замежнага легіёна. 

Сам Пракоп'еў па адукацыі — вайсковец. Касцяк злучэння складаюць беларускія афіцэры-адстаўнікі. Сябе ён цяпер называе салдатам.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам25

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля свайго затрымання дырэктар завода ў Рэчыцы звольніў раней рэпрэсаванага супрацоўніка4

У Белым доме пачалі абмяркоўваць закрыццё USAID як незалежнага агенцтва12

Зноў калапс на мяжы: уезду з Польшчы ў Беларусь чакаюць па 12 гадзін2

У краме цукеркі прадаваліся па 0 рублёў3

У расійскім Нальчыку Z-ветэран пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку3

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк44

Расія ўдарыла па жылым будынку ў Палтаве: чацвёра загінулых2

Польскія памежнікі не пусцілі ў краіну малдоўскага блогера, які ўдзельнічаў у прэс-канферэнцыі Лукашэнкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам25

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць