Культура1111

Беларускай незалежнай культуры далі 2 мільёны еўра. На што яны пойдуць?

Беларуская рада культуры прадставіла праект ArtPower Belarus, на які Еўрасаюз выдзяліў 2 мільёны еўра. Гэта першы раз, калі беларуская дэмакратычная супольнасць атрымлівае ад ЕС дапамогу на культуру ў такім памеры.

Прэзентацыя праекта ArtPower Belarus. У сярэдзіне — кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін, другая справа — распрацоўніца праекта Таццяна Пашавалава

Праект ArtPower Belarus робіць Беларуская рада культуры ў супрацы з Дацкім інстытутам культуры. Датчане забяспечаць празрыстасць праекта, якасную справаздачу па ім і фінансавае кіраванне.

Як будуць размяркоўвацца грошы? Рада культуры абяцае публічна размяшчаць палажэнні конкурсаў, у якіх будзе прапісана, куды, як і ў якой форме падаваць заяўкі на грант. Потым кожны конкурсны праект будзе ацэньвацца не менш як двума незалежнымі экспертамі, якія не належаць да Рады культуры і не звязаныя з тымі, хто падае заяўкі.

Будуць і малыя праекты, і больш вялікія, верхняя мяжа для вялікіх — 60 тысяч еўра. Таксама грошы пойдуць на забеспячэнне пытанняў мабільнасці — падарожжаў творцаў у галіне культуры.

Як расказвае распрацоўшчыца праекта Таццяна Пашавалава, у межах ArtPower Belarus Рада культуры стварае ў Вільні Рэсурсны цэнтр — прастору для камунікацыі. І гэта не ўсё: «Мы таксама плануем правесці курс падрыхтоўкі менеджараў культуры, штогод ажыццяўляць міжнародныя культурніцкія канферэнцыі ды рыхтаваць рэгулярныя аналітычныя справаздачы. Пэўны адсотак ад грошай праекта разлічаны на экстранную дапамогу прадстаўнікам культуры».

Фота: Беларуская рада культуры

ArtPower Belarus разлічаны на 28 месяцаў. Меркавана, першая заяўка на грант з’явіцца ўжо ў студзені, калі паступяць першыя грошы ад Еўрасаюза. Як тлумачыць кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін, падчас праекта трэба рэалізаваць як мінімум 100 грантаў па мабільнасці і каля 50 праектаў конкурснага плана.

Стваральнікі праекта падкрэсліваюць, што прыдуманы ён як для беларускіх дзеячаў культуры, так і для іх аўдыторыі, і ўдзельнічаць у праекце могуць як творцы, што за мяжой, так і тыя, хто знаходзіцца ўнутры краіны. Пакуль што цяжка разлічыць, якім чынам артысты ўнутры Беларусі змогуць атрымаць гэтыя грошы, але ж галоўнае ў гэтым — чалавечая бяспека. Таццяна Пашавалава разважае: «І для творцаў, і для беларускіх дзеячаў культуры вялікі выклік — знайсці сродкі, магчымасці, каналы, каб беларусы ўнутры Беларусі маглі глядзець, чытаць ці неяк яшчэ атрымаць тое, што робіць беларуская культура».

Пашавалава таксама расказвае падрабязней пра крытэрыі адбору праектаў:

«Пры іншых роўных умовах прыярытэт — тым, хто знаходзіцца ўнутры Беларусі, яшчэ пытанне ў памеры праекта.

5% бюджэту мы можам патраціць на тэрміновыя праекты. Таксама мы можам даваць грошы не толькі на творчы праект, але і на падтрымку арганізацыі, каб яна выжыла: на арэнду памяшкання, бухгалтэрыю і гэтак далей. То-бок крытэрыі ў заяўцы пастаўленыя вельмі шырокія».

У радзе патлумачылі таксама, як будзе ажыццяўляцца кантроль за сродкамі. Яшчэ на этапе падачы заяўкі закладзеныя сродкі на знешнюю ацэнку і аўдыт. Вынікі аўдыту будуць публічныя.

«Еўрапейская камісія кантралюе расходаванне сродкаў некалькімі маніторынгавымі інструментамі. Гэта і маніторынгі падчас рэалізацыі, і пасля завяршэння праекта. Таксама праводзіцца шэраг маніторынгаў ацэнкі ўплыву праектаў».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

«Падпарадкавацца гэтаму страху — значыць прайграць». Апошняе інтэрв'ю Аляксея Стрэльнікава

Выйшаў яскравы кліп пра суперзорку Францыска Скарыну ВІДЭА

Вэлюм з калючага дроту — эпатажная мастачка прысвяціла працу палітвязням

Каментары11

  • Беня
    20.12.2022
    Нормально, сразу прокладочку поставили, чтобы ни одного цента чужим не досталось.
  • Панікоўскі:дай мільён,дай мільён.....
    20.12.2022
    Як куды пойдуць,па кішэням "грандасосаў".Іх багата зараз боўтаецца за мяжой.Праводзяць розныя канфэрэнцыі,утвараюць урады,пасады дзеляць.
  • Безнадёга
    20.12.2022
    Ща обязательно нарисуются новые-старые деятели,которые лучше всех умеют "работать" с грантами. Это профессионалы, много лет в теме и им не нужен результат, им нужен процесс. Беларуская оппозиция не менее прогнившая и коррумпированная чем шкловская хунта

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды2

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны стануць ля нагі гаспадара і будуць пяшчотна памахваць хвосцікам». Пуцін — пра адносіны Еўропы і Трампа20

Віцэ-губернатар расійскага Прымор'я загінуў на фронце ў Курскай вобласці5

На Беласточчыне прайшоў Марш Каліноўскага ФОТА7

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых12

Скандал на абласной алімпіядзе па нямецкай мове. Дырэктар школы, дзе вучыцца пераможца, адказаў хейтарам36

Асабістыя рэчы Марыі Зайцавай перадалі ў музей Вольнай Беларусі ў Львове

«Хацелася столькі сказаць, а я не магла — ажно слёзы пацяклі». Вядомыя беларусы расказалі, як вучылі польскую мову45

Менш мяса і рыбы. Як змяніліся прадуктовыя пакупкі беларусаў за год5

У расійскай сям'і, дзе чацвёра дзяцей загінулі праз атручэнне дыхлафосам, памерла пятае дзіця7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды2

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць