Свет44

У Даніі затрымалі каардынатарку «Бяссмяротнага палка» за працу на расійскую разведку

Дацкая паліцыя затрымала грамадзянку Расіі за супрацоўніцтва з расійскай разведкай, паведаміла ў аўторак Дацкая радыёвяшчальная карпарацыя (DR). Выданне «Агентство. Новости» даведалася, што гэта адміністратарка суполкі «Бессмяротны полк Даніі» Ірына Петэрсэн.

Ірына Петэрсэн другая злева

Дацкая служба бяспекі і разведкі абвінаваціла затрыманую ў супрацоўніцтве з замежнай разведкай з мэтай яе працы ў Даніі і аказання ўплыву (артыкул 108 Крымінальнага кодэкса Даніі).

Сцвярджаецца, што яна некалькі гадоў атрымлівала грошы ад расійскага Фонду падтрымкі і абароны правоў суайчыннікаў («Правфонд»). З 2017 года яе кансультацыйны цэнтр для рускамоўных жыхароў Даніі нібыта атрымаў ад гэтага фонду не менш за 338 тысяч дацкіх крон (52,2 тысячы еўра).

Гэтыя кансультацыйныя цэнтры, на думку разведак некаторых еўрапейскіх краін, на самай справе з'яўляюцца часткай расійскай прапагандысцкай сеткі, якая займаецца стварэннем гісторый пра нібыта дыскрымінацыю рускамоўных людзей за мяжой. 

Паводле DR, затрыманая — цэнтральная фігура рускай грамады ў Даніі. Паводле звестак выдання, яна некалькі разоў балатавалася на муніцыпальных выбарах ад левай партыі Enhedslisten, каардынавала правядзенне ў Даніі «расійскай акцыі, якая праводзіцца штогод 9 мая», а таксама некалькі разоў атрымлівала граматы ад Міністэрства замежных спраў Расіі.

«Агентство» па фатаграфіях, якія апублікавала DR высветліла асобу затрыманай. Гэта адміністратарка суполкі «Бессмяротны полк Даніі» ў фэйсбуку Ірына Петэрсэн.

У жніўні 2023 года Петэрсэн удзельнічала ў канферэнцыі Каардынацыйнай рады расійскіх суайчыннікаў у Сербіі, прысвечанай 80-годдзю Курскай бітвы. Таксама пасля пачатку вайны жанчына як мінімум двойчы ўдзельнічала ў канферэнцыях «Правфонда» — у канцы лютага 2022 года і ў снежні 2023-га.

Падставай для затрымання расіянкі стала сумеснае расследаванне еўрапейскіх СМІ аб дзейнасці «Правфонда». Яго на мінулым тыдні апублікавала дацкая DR, а таксама нямецкія выданні Der Spiegel і ZDF, аўстрыйская газета Standard, французская Le Monde і брытанская The Guardian.

Журналісты атрымалі і прааналізавалі дакументы «Правфонда», некалькі чалавек у кіраўніцтве якога аказаліся былымі супрацоўнікамі расійскіх Службы знешняй разведкі і Галоўнага разведвальнага ўпраўлення.

Каментары4

  • Пытанне
    11.06.2024
    А хто ў Беларусі каардынатары «Бяссмертнага палка»?
  • Gorliwy Litwin
    12.06.2024
    гэта ж неяк зусім не-дэмакратычна - затрымліаць чэкісцкіх (або ісламісцкіх ці кітайскіх) рэзідэнтаў або не даваць свята-елісавецінскім манашкам збіраць ахвяраванні з лахоў? а дзе ж мульці-кульці, дзе жэсюі! І гэта ў Шчаслівай Даніі!? Шкандаль! я пратэстую!
  • бабруйчанін
    12.06.2024
    Gorliwy Litwin, ??? А чаму ты сууусед рота разяваешь калі беларусы узгадваюць аб " пакце молтава ребентропа" ці мове ВКЛ і сталіцэ?? Нейкая " шыза" у тваей галаве.. Ці " эўразвязавец" ці Хто..у пальтЕ??

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі7

«Яшчэ ў школе дамовіліся, што калі да 30 не завядзем сем'і, то пажэнімся». Гісторыі беларускіх пар, якія пазнаёміліся падчас вучобы

«Чыноўнікі»-купалаўцы станчылі пад «Сігма бой» і скарылі сацсеткі8

Расійская «Медуза» запусціла рэкламу, у якой выкарыстала відэа з пацярпелымі ад вайны ўкраінцамі. Выбухнуў скандал3

Дональд Трамп заявіў пра ўдар па «аб'ектах тэрарыстаў» у Самалі14

«Знайшоў некалькі гранітных камянёў і нару дзіка». Як ужо два тыдні сотні людзей шукаюць метэарыт пад Мінскам3

«Свет здрыгануўся, калі даведаўся імя наступнага прэзідэнта». Найлепшыя твіты тыдня8

Азімыя культуры ўжо пачынаюць прачынацца. І гэта вельмі нядобра7

У выніку ўдару па інтэрнаце ў Суджы на Куршчыне 95 чалавек апынуліся пад заваламі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць