Грамадства66

Ярмошына расказала пра свой пракол на выбарах

«Адзін раз пракалолася, калі была маладой старшынёй. Мне крычалі, што няма нічога святога».

Нядаўна былая старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына расказвала, што дату выбараў трэба вызначыць па-сталінску (і тады аптымальныя месяцы — сакавік і лістапад). Аднак наступныя выбары ў Беларусі пройдуць у студзені. Таму цяпер у ток-шоу на СТБ Ярмошына даводзіла, што да Сталіна можна не прыслухоўвацца, бо «часы, калі мы былі звязаныя з умовамі надвор'я, прайшлі».

«Іосіф Вісарыёнавіч гаварыў — ці ў сакавіку, ці ў лістападзе. То-бок, калі няма замаразкаў, калі конь на падводзе дабярэцца да аддаленых раёнаў Краснадарскага краю. Таму зіма зусім не падыходзіла для гэтага».

«Мы жывём у век высокіх тэхналогій, мы мабільныя, на транспарце. Тым больш, мы маленькая краіна», — дадала Ярмошына.

У тым, што выбары прызначаны на студзень, яна бачыць плюсы.

«Увесь перыяд перадвыбарчай агітацыі — гэта якраз канец снежня — студзень, студзеньскія святы. Для кандыдатаў у прэзідэнты проста цалкам нармальнае, спрыяльнае асяроддзе, каб пра сябе заявіць. Прычым заявіць пазітыўна — гэта ж святы. Канікулы школьныя скончацца, настаўнікі выйдуць. Актыўнага перыяду адпачынкаў няма».

А пасля Ярмошына згадала пра свой пракол з выбарам даты выбараў:

«Нас калісьці папракалі за тое, што (пасля я кожны раз пралічвала) адзін раз пракалолася, калі была маладой старшынёй. Другі тур выбараў мясцовых калісьці трапіў на каталіцкі Вялікдзень. Мне крычалі, што няма нічога святога».

У далейшым, па словах Ярмошынай, ЦВК прапаноўвала такія даты, каб з царкоўнымі святамі не супадала.

Цяпер, пераканана былая старшыня ЦВК, «спекуляваць зусім няма на чым».

«У канцы канцоў студэнты ну вып'юць 25-га [на Таццянін дзень, які лічыцца Днём студэнта], яны ж датэрмінова могуць прагаласаваць 21-га», — дадала Ярмошына.

Каментары6

  • Ірмошыну ў кажны дом - пасшчытаць бюляцені з палучкай
    29.10.2024
    Ну камадзяньне-абарыгены, ента ж дзійствіцельна 80% усёй Планеты стокі грошаў ні палучаець, скокі мы трацім на Саладуху, каторы ішчо ў ПТВ так улюбіўся ў Хьюстан што пачаў усім расказваць пра і чужую і ўжэ такую мілую. Эх гаварылі іму Ірмошыну прыўлеч білецікі распаўсюджваць... Яна б датэрмінова Прэторыю каторую прыўлекла іво фанаграмы паслухаць у Мінск-цырк-на-Арэне
  • Алек. Ру
    29.10.2024
    Гэтая страшная (ва у́сіх сэнсах) бабка- адзін вялізны пракол у гісторыі Беларусі
  • Ён
    29.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам участак з недабудам прадалі за 302 000 рублёў. На аўкцыёне разгарнулася сапраўдная барацьба4

Праваабаронцы расказалі пра замежнікаў у беларускіх турмах

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?16

Вырабленая вінтоўка імя Марыі Зайцавай2

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек2

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне16

Былы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў расказвае, чым цяпер займаецца52

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Беларускае тэлебачанне 90-х: узгадваем яркія праекты і папулярных вядучых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць