Грамадства22

Стала вядома, за што судзілі музыкаў гурта Tor Band

У Рагачове 28 кастрычніка затрымалі ўдзельнікаў гурта Tor Band разам з жонкамі. Пазней музыкаў Яўгена Бурло, Дзмітрыя Галавача і Андрэя Ярэмчыка некалькі разоў запар судзілі паводле адміністрацыйных пратаколаў, а нядаўна перавялі ў гомельскі СІЗА ў межах крымінальнай справы, паведамляюць праваабаронцы.

Tor Band. Злева направа: Яўген Бурло, Дзмітрый Галавач і Андрэй Ярэмчык. Фота: «Бабруйскі кур'ер»

Праваабаронцам стала вядома, што адзін з пратаколаў паводле арт. 19.11 КаАП на Галавача быў складзены за тое, што ён напісаў «экстрэмісцкую» песню «Родная зямля» і выклаў яе ў інтэрнет.

Так, паводле пратакола, Галавач, «выкарыстоўваючы гітару з футаралам і рэменем, вырабіў і з таго ж часу захоўваў з мэтай распаўсюджвання ў суполцы «Tor band» ва ўкантакце, якая належыць яму, аўдыёматэрыял «Родная зямля» [напісаны ў 2020 годзе] музычнага калектыву Tor band, які адносіцца да інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

На судзе Дзмітрый віну не прызнаў, ад дачы тлумачэнняў адмовіўся.

Суддзя адзначыла, што праз тое, што «Галавач з'яўляўся актыўным удзельнікам гурта, яму было дакладна вядома пра ўключэнне песні ў «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў»». Аднак на момант суда Дзмітрый ужо месяц знаходзіўся за кратамі, а інфармацыя пра прызнанне экстрэмісцкімі старонак у сацсетках і песень гурта Tor Band у рэспубліканскім спісе з'явілася толькі на пачатку лістапада з пазнакай пра тое, што іх прызналі яшчэ нібыта 29 жніўня. Вынік суда — 15 сутак.

Меркавана, гэта не перш суд за «напісанне песні», бо гітара Галавача ўжо была канфіскаваная паводле пастановы суда ад 14 лістапада па арт. 19.11 КаАП.

Акрамя гэтага, Яўгена Бурло 15 лістапада асудзілі за тое, што ён «сумесна з іншымі музыкамі ў полі з выкарыстаннем барабанаў, драўляных барабанных палачак, а таксама металічных стоек і талерак удзельнічаў у вырабе відэаматэрыялаў для кліпа «Жыве», які прызнаны экстрэмісцкім».

Таксама яму ставіўся ў віну ўдзел у яшчэ адным кліпе гурта. Паводле матэрыялаў справы, падчас ператрусу музычныя інструменты канфіскавалі. Суддзя Ірына Зыль прызнала Яўгена вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП і арыштавала яго на 15 сутак.

16 студзеня гурт Tor band быў прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем».

Каментары2

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    09.02.2023
    Высякаюць цэлыя пушчы, палі зарастаюць хмызнякамі аж да небасхілу, вымерлі вёскі, цяпер выміраюць райцэнтры, бабры затапляюць раней меліярыравыныя землі, тут здрадай дзяржаве ёсць напісанне песняў аб любові да радзімы... Праз 20 гадоў тут будзе выпаленая пустэльня! Новыя выбары праз 20 гадоў? Як Коля дарасце да прэзідэнцкага зэдліка? І так будзе! Ідзе перманентная селекцыя насельніцтва. Выхаванне, так бы мовіць, хунвэйбінаў-ябацькаў! 
  • узорам
    09.02.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, больш аптымізму, сябра. Думаеш у 17хх было лепей, ці ў 18хх?

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы

Усе навіны →
Усе навіны

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?11

«Адчуваю сябе як у турме, толькі на працу ходзіш». Маналог беларуса, які паехаў на заробкі ў Нідэрланды — і расчараваўся54

Мінчук прапанаваў купіць чызбургер з «Макдональдса», замарожаны ў 2022 годзе. Цана кусаецца11

Пасля свайго затрымання дырэктар завода ў Рэчыцы звольніў раней рэпрэсаванага супрацоўніка4

У Белым доме пачалі абмяркоўваць закрыццё USAID як незалежнага агенцтва12

Зноў калапс на мяжы: уезду з Польшчы ў Беларусь чакаюць па 12 гадзін2

У краме цукеркі прадаваліся па 0 рублёў3

У расійскім Нальчыку Z-ветэран пад наркотыкамі да смерці збіў 87-гадовую пенсіянерку3

Сіноптыкі расказалі пра пахаладанне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць