Грамадства1616

«Не стаяла пытанне — сустракацца са мной ці з Ціханоўскай». Пра што Латушка гаварыў у Кіеве з Падаляком?

Кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка паехаў з візітам у Кіеў. Ён сустрэўся з дарадцам кіраўніка Офіса Уладзіміра Зяленскага Міхаілам Падаляком. Дэталі сустрэчы ён распавёў «Нашай Ніве».

Павел Латушка на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. Скрын стрыму Ukrinform TV

«Галоўная выснова, якую можна зрабіць па выніках сустрэчы з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны, — цягнік Лукашэнкі сышоў, станцыя Украіна для яго закрытая, на ёй гэты цягнік больш не спыніцца. 

Другая выснова — з рэжымам Лукашэнкі афіцыйны Кіеў не падтрымлівае ніякіх камунікацый. Для мяне, як прадстаўніка дэмакратычных сіл Беларусі, гэта вельмі важна. 

Трэцяя выснова — ёсць упэўненасць, што цяпер партнёрства Украіны з Беларуссю будзе ажыццяўляцца з прадстаўнікамі шырокіх дэмакратычных сіл», — адзначае Латушка. 

З Падаляком яны абмяркоўвалі адказнасць рэжыму Лукашэнкі за незаконнае перамяшчэнне дзяцей, ролю Саюзнай дзяржавы ў арганізацыі агрэсіі супраць Украіны, ваенную дактрыну Саюзнай дзяржавы, яе ролю, у тым ліку ў перамяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі. Сустрэчу ініцыяваў беларускі бок пры падтрымцы дэпутата Вярхоўнай Рады Украіны Багдана Яроменкі.

Галоўнай мэтай візіту Латушкі ва Украіну было перадаць папярэднюю справаздачу аб ролі Лукашэнкі і Саюзнай дзяржавы ў незаконным перамяшчэнні і перавучванні ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыі Беларусі. Уладам Украіны перадалі дадатковыя матэрыялы да гэтай справаздачы, 12 кейсаў дзяцей-сірот, якія былі вывезены ў Беларусь. А таксама абмеркавалі, чым беларуская апазіцыя можа яшчэ дапамагчы ў гэтым расследаванні.

Латушка заўважае, што пытанне не стаяла: сустракацца з ім ці з Ціханоўскай.

«Мы прыехалі паказаць справаздачу, падрыхтаваную НАУ па фактах перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей, ролі ў гэтым Лукашэнкі і Саюзнай дзяржавы. Матэрыялы былі прынятыя ўкраінскім бокам для выкарыстання пры правядзенні папярэдняга следства, якое робіць Генеральная пракуратура па ваенных злачынствах.

Такія матэрыялы важныя для ўпаўнаважанага па правах чалавека амбудсмена Украіны, каб зразумець і атрымліваць больш глыбокую інфармацыю аб саўдзеле ў гэтых злачынствах менавіта рэжыму Лукашэнкі. Зразумела, што мы падымалі пытанне аб далейшых кроках, аб перадачы гэтых матэрыялаў пракурору ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе для выдачы ордара на арышт Лукашэнкі», — тлумачыць Латушка. 

Падчас візіту ва Украіну палітык сустрэўся таксама з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны. Гаварылі пра санкцыйны ціск на рэжым Лукашэнкі і выпрацоўку стратэгіі супрацоўніцтва з беларускімі дэмакратычнымі сіламі, таксама былі абмеркаваныя магчымыя заканадаўчыя ініцыятывы ў парламенце Украіны па тэматыцы Беларусі. 

З міністрам культуры і інфармацыі Украіны галоўнай тэмай размовы стала санкцыйнае ўздзеянне на лукашэнкаўскую прапаганду.

«Былі сустрэчы з дзесяццю кіраўнікамі, палітолагамі, аналітыкамі Украіны, якія займаюцца Беларуссю. Галоўная тэма — распрацоўка стратэгіі для Беларусі з прыярытэтам, што трэба зрабіць сёння і зараз дзеля таго, каб мы прыспешылі на шляху дэмакратычных перамен.

Яшчэ былі сустрэчы, але не думаю, што цяпер час пра іх расказваць. Галоўнае, што мы не прыйшлі прасіць, мы прыйшлі дапамагаць, разумеючы, што Украіна знаходзіцца пад цяжарам агрэсіі, якую развязала Расіі пры ўдзеле рэжыму Лукашэнкі.

Сустрэч было нашмат больш, з часам і пра іх раскажам», — падсумоўвае палітык.

Каментары16

  • Цак
    31.05.2023
    Не палітык, а ютуб блогер
  • Юзік
    31.05.2023
    Абмяркоўваў супрацоўніцтва з тым самым Падаляком, які увесь час бэсціў беларусаў і, родны брат якога з'яўляецца супрацоўнікам фсб Расіі? Ну, ну.... Дарэчы, незважаючы на заяву пра адсутнасць нейкай, трэба думаць афіцыйнай, камунікацыі з рэжымам Лукашэнкі украінскае пасольства ў Менску працуе па сённяшні дзень.
  • Янка
    01.06.2023
    Юзік, пра брата вы перадайце прэзідэнту Зяленскаму і СБУ - верагодна яны не даведаюцца, а таму абавязкова адрэагуюць
    Прынцыпы дыпламатыі простыя:
    нейтрала зрабі сябрам
    ворага зрабі нэйтралам
    Вельмі добра, што дагэтуль досыць скептычнага спадара Яроменку Павал Латушка здолеў пераканаць. А ўжо праз ягоную падтрымку здолеў сустрэцца з Падаляком. Як бы гэта ня было непрыемна, але па ўсіх прыкметах, Падаляк даволі моцна ўплывае на Зяленскага, і гэта мусіць ўлічваць

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі2

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек2

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне16

Былы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў расказвае, чым цяпер займаецца50

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі2

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць