Кіно1818

Новая версія «Майстра і Маргарыты» лідзіруе ў мінскім пракаце

Тут галоўным героем з'яўляецца Воланд.

У ролі Воланда зняўся нямецкі акцёр Аўгуст Дзіль, які сыграў афіцэра гестапа ў Inglourious Basterds Таранціна (сцэна ў бары, дзе ён раскрыў нямецкіх падпольшчыкаў)

У мінскім кінавідэапракаце назвалі топ-5 фільмаў, паказаных з 22 па 28 студзеня. На першым месцы новая версія «Майстра і Маргарыты» Міхаіла Локшына.

Згодна з сюжэтам у Маскве 1930-х вядомы пісьменнік на ўзлёце сваёй кар'еры раптам аказваецца ў цэнтры літаратурнага скандалу. Спектакль па яго п'есе здымаюць з рэпертуару, калегі дэманстратыўна пазбягаюць сустрэчы, у лічаныя дні ён ператвараецца ў ізгоя.

Неўзабаве пасля гэтага ён знаёміцца з Маргарытай, якая становіцца яго каханай і музай. Натхнёны яе каханнем і падтрымкай пісьменнік бярэцца за новы раман, дзе персанажы — гэта людзі з яго атачэння, а галоўны герой — загадкавы Воланд, правобразам якога становіцца нядаўні знаёмы замежнік.

Таксама ў лідарах пракату расійская экранізацыя «Брэменскіх музыкантаў» таксама ў новым чытанні, амерыкана-брытанскі баявік «Пчаляр», расійская камедыя «Халоп 2», а таксама новая частка мультфільма пра рускіх волатаў «Тры волаты і Пуп Зямлі».

Каментары18

  • 2024
    31.01.2024
    Але ж народзец сам перагарнуў старонку (зрэшты, няблага б было пазначаць і абсалютныя лічбы гледачоў), якія прытэнзіі да лукашэнкі з ягонымі губазікамі? 

    Таму што, народзе, выбар як заўсёды просты, што сёння, што трыццаць, што сто гадоў таму: або ты пазбаўляешся расейшчыны і спрабуеш далучыцца да сям'і цывілізаваных народаў, або цябе пі#дзяць дручком, затое ў кіно халопы з маргарытамі! 
  • Anatol Starkou
    31.01.2024
    Смотрю фильму сейчас. Просмотрел 25 минут из 2-х с половиной часов. Фильма лучше, чем роман Булгакова. Лучше настолько, что фильму хочется назвать гениальным произведением, а Михаил Афанасьевич написал свой роман по мотивам этой фильмы. Единственный минус - время действия 30-х годов XX века и тогдашняя политическая составляющая советского большевизма, но и наше время не шедевр от бчб и чз нашэсця.
  • критик
    31.01.2024
    Anatol Starkou, более глупого отзыва об этом фильме я не читал. Понятно, что не всем удается постичь романы Булгакова. Но сравнивать тупую бездарщину с гениальностью - это уже перебор даже для вашего разума. Похоже, злоба на БЧБ повредила ваш разум полностью.

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Усе навіны →
Усе навіны

Пошта не перасылае грошы некаторым палітвязням

Трамп увёў тарыфы для Кітая і хоча абкласці імі Еўрасаюз. Ці закране Беларусь?4

У 2024 годзе ў Польшчы затрымалі больш за 900 беларусаў, якія нелегальна працавалі ў краіне3

Куды могуць дэпартаваць 323 беларусаў з ЗША пасля ўказа Трампа? І хто гэтыя людзі?1

Гэтую садавіну людзі масава спажываюць зімой. А яна літаральна нашпігаваная хіміяй9

Створаны асфальт, які сам сябе рамантуе і аднаўляе6

«Кінуў і забыўся». У ЗША стварылі ўдарны дрон у выглядзе мяча для амерыканскага футболу2

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў12

У Акадэміі навук прапануюць забараніць металашукальнікі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»34

Стала вядома імя чалавека, якога сілавікі назвалі першым затрыманым па справе «Гаюна»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць