Свет7777

Юлія Навальная абурылася прапановай падзяліць Расію на пару дзясяткаў бяспечных дзяржаў

«Чаму людзі з агульным бэкграўндам і культурным кантэкстам павінны быць штучна падзеленыя? Расія можа і павінна стаць дэмакратычнай еўрапейскай краінай у сваіх міжнародна прызнаных межах».

Юлія Навальная Yulia Navalnaya Юлия Навальная
Юлія Навальная. AP Photo/Ebrahim Noroozi

Выступленне Юліі Навальнай на 19-м Бледскім стратэгічным форуме (горад Блед у Славеніі), дзе абмяркоўвалася, у прыватнасці, канцэпцыя Еўропы адносна Расіі, апублікавалі ў твітары каманды Навальнага.

Палітык нагадала прысутным пра канцэпцыю Аляксея Навальнага «Цудоўнай Расіі будучыні», якая ўяўляе сабою «дэмакратычную, мірную, еўрапейскую краіну», якая прыйдзе на змену рэжыму Пуціна.

Навальная запытала ў прысутных, а сярод іх была і кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, якую стратэгію адносна Расіі мае Еўрасаюз. Па яе словах, «кароткай, зразумелай, нацэленай у будучыню» стратэгіі, якая б заключалася ў трох-чатырох сказах, Еўропа не мае.

Навальная заўважыла, што «ні ў каго няма выразнага разумення», для чаго супраць Расіі ўводзяцца санкцыі, якую канчатковую мэту яны пераследуюць і як уплываюць на падзенне пуцінскага рэжыму.

У дыскусіі вакол Расіі, як адзначыла Навальная, выказваюцца розныя погляды. Так, ёсць тыя, хто гаворыць аб тым, што «Пуціну трэба аддаць усё, што ён хоча», заключыць мір на яго ўмовах, каб вярнуцца да «звычайнага бізнэсу», набыццю нафты і газу ў Расіі.

Есць і тыя, «хто ўпэўнівае, быццам бы ўсе расіяне шчыра падтрымліваюць Пуціна». А таксама можна знайсці тых, «хто расказвае пра неабходнасць тэрмінова «дэкаланізаваць» Расію».

«Нібыта трэба падзяліць нашу занадта вялікую краіну на пару дзясяткаў маленькіх і бяспечных дзяржаў. Праўда, растлумачыць, чаму людзі з агульным бэкграўндам і культурным кантэкстам павінны быць штучна падзеленыя, «дэкаланізатары» не могуць. І як гэта ўвогуле павінна адбыцца — не паведамляюць», — заявіла Навальная.

«Мы бачым шырокі дыяпазон меркаванняў, але не бачым стратэгіі», — працягнула палітык і заклікала еўрапейскіх палітыкаў «прыйсці да кампрамісу».

Яна лічыць, што «якой бы ні была будучыня Еўропы — Расія ў ёй будзе. Якой бы не была будучыня Расіі — яна будзе звязана з будучыняй Еўропы».

Навальная заклікала разам з той часткай грамадзянскай супольнасці, якая супрацьстаіць Пуціну, выпрацаваць план і дзейнічаць адпаведна яму.

На яе погляд, агульная стратэгія павінна гучаць так: «Расія можа і павінна стаць дэмакратычнай еўрапейскай краінай у сваіх міжнародна прызнаных межах. Гэтага не адбудзецца, пакуль улада ўзурпіравана Пуціным і яго злачынным рэжымам. Таму разам з расійскай грамадзянскай супольнасцю мы будзем змагацца за ліквідацыю гэтай перашкоды на шляху да міру і свабоды».

Далей Навальная прапанавала ацэньваць канкрэтныя ініцыятывы Еўропы з пункту гледжання гэтай канцэпцыі і даваць разуменне, што варта рабіць, а што не.

У ліку добрых ініцыятыў яна назвала дапамогу «расійскай грамадзянскай супольнасці, незалежным медыя, праваабаронцам», дапамогу Украіне ў яе праве на абарону і падзел такіх паняццяў як Пуцін і Расія.

Ні ў якім разе нельга падтрымліваць тых, хто распаўсюджвае нянавісць да расіян, і весці перамовы з Пуціным як з легітымным прэзідэнтам Расіі.

Не адпавядаюць стратэгіі і пагрозы падзелу Расіі на шмат частак. Бо гэта, на думку Навальнай «грае на руку пуцінскай прапагандзе».

Каментары77

  • Так
    04.09.2024
    Нармальная Расія гэта аксюмаран і ўтопія. Расія ніколі не была і не будзе нармальнай дзяржавай.

    Тая "прекрасная расія будушего" - гэта мэм. Жаль, што частка беларускіх палітычных неафітаў, якая далей у палоне расейшчыны і ілюзіі датычна Расіі далей верыць ды яшчэ падтрымлівае Расію, без розніцы ў якім выданні.
  • .
    04.09.2024
    > «Чаму людзі з агульным бэкграўндам і культурным кантэкстам павінны быць штучна падзеленыя?».

    Таму што гэты агульны бакграўнд і культурны кантэкст мае імперскасць сваёй абавязковай часткаю. І нават дэмакраты ва ўладзе будуць вымушаны разважаць і дзейнічаць у тэрмінах вялікай краіны і яе інтарэсаў унутры і па-за межамі.

    Можна спытаць: ці дазволяць дэмакраты выйсці Чачне са складу РФ, або як дэмакрат Ельцін, ізноў будуць ваяваць?

    Акрамя таго, нават калі да ўлады чамусьці прыйдуць найлепшыя з расіян, з такой гістарычнай спадчынай, з такой культурай народа рызыка рэваншызму будзе заставацца яшчэ некалькі пакаленняў. А як рэваншысты-папулісты прыходзяць да ўлады ў дэмакратыях, мы ведаем дакладна, і не на адным прыкладзе.
  • Гарамбуш
    04.09.2024
    Россия должна быть поделена, хочет Навальная или нет - это самый лучший концепт как для процветания этих стран, так и для безопасности всей планеты

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды2

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Усе навіны →
Усе навіны

«Хацелася столькі сказаць, а я не магла — ажно слёзы пацяклі». Вядомыя беларусы расказалі, як вучылі польскую мову45

Менш мяса і рыбы. Як змяніліся прадуктовыя пакупкі беларусаў за год5

У расійскай сям'і, дзе чацвёра дзяцей загінулі праз атручэнне дыхлафосам, памерла пятае дзіця7

Сумны фінал Азаронка, памылка Лукашэнкі і яго запасны план. Новы ТОК з Вольгай Лойка19

Амаль год шукалі новага дырэктара для Музтэатра. Каго знайшлі3

«Аднакласнікі паабяцалі пазваніць па зуме з рэстарана». Сустрэчы выпускнікоў змянілі фармат3

Трамп пачаў гандлёвую вайну з Канадай, Мексікай і Кітаем10

У Мінску праз яўрэйскія могілкі праклалі траншэю. З зямлі выцягнулі мноства надмагілляў13

«Яшчэ ў школе дамовіліся, што калі да 30 не завядзем сем'і, то пажэнімся». Гісторыі беларускіх пар, якія пазнаёміліся падчас вучобы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды2

Беларуска не знайшла сябе ў спісе выпускнікоў школы — лічыць, што праз палітычныя погляды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць