Грамадства33

Віцэ-спікер Сената Польшчы назваў абмежаванні на ўезд у Еўрасаюз для беларусаў амаральнымі

Дазвол на перасячэнне мяжы Еўрапейскага Саюза і Беларусі для грузавікоў, якія «даюць зарабляць грошы Лукашэнку і ягонай камандзе», і адначасовыя абмежаванні на яе перасячэнне для ўсіх аўтамабіляў з беларускімі нумарамі — «гэта вельмі амаральна», заявіў віцэ-спікер Сената Польшчы Міхал Каміньскі ў гутарцы з дарадцам Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатолем Лябедзькам, піша «Позірк».

Міхал Каміньскі. Скрыншот з відэа

Відэа размовы Лябедзькі з Міхалам Каміньскім апублікаванае на ютуб-канале «ПРАНАС».

Абмежаванні на прыезд у ЕС для наведвання сваіх сваякоў «ахвярам гэтага рэжыму, звычайным беларусам» — палітычная памылка і амаральныя дзеянні «Еўрапейскага Саюза або канкрэтных краін гэтага саюза», лічыць парламентарый.

«Я буду прапаноўваць усім дэпутатам Еўрапейскага Саюза, каб мы актыўна змагаліся за тое, каб ЕС не зачыняў дзверы для грамадзян Беларусі, якіх мы лічым суграмадзянамі нашага еўрапейскага грамадства», — падкрэсліў віцэ-спікер польскага Сената.

«Беларусы — члены той жа самай сям'і, якая называецца Еўропа», — дадаў Міхал Каміньскі.

На думку польскага палітыка, беларусы «на жаль, сёння знаходзяцца ва ўмовах дыктатуры, але гэта не іх віна»: «і мы, як еўрапейцы, як палякі, як літоўцы, як суседзі беларускага народа, павінны рабіць усё, каб дапамагаць беларусам».

Дапамога — гэта «адкрыццё межаў, а не іх закрыццё», сказаў палітык. «Мы не павінны дапамагаць Лукашэнку ўмацоўваць сваю дыктатуру», — заявіў ён.

Каментары3

  • Acab
    22.07.2024
    Чаго гэта дзяржабныя абмежаваньні перасоўваньня толькі амаральныя? Яны злачынныя.
    Абмяжоўваць рух ў праве адно ўласьнік на сваё майно
  • Фэйспалм
    22.07.2024
    Дзякуй спадару Каміньскаму, за гэтыя словы. Польскія палітыкі ў адрозненні ад сваіх прыбалтыйскіх калег нярэдка кажуць разумныя рэчы.

    Застаецца спадзявацца на тое, што беларусы на ўсё жыццё запомняць, як у цяжкія для нас часы павялі сабе нашыя балтыйскія суседзі. Латвія і Эстонія ў прыватнасці. Ды і Літва на жаль не далёка ад іх адышла ў дыскрымінацыі беларусаў
  • бабруйчанін
    22.07.2024
    Фэйспалм, І ўнукам распавядаем аб балтахпры І як да іх пасля ставіцца ))) Самыя лепшыя " эўракаштоўнасці" якія у " эўразвязе" прымаюца гэта дзеткі $€£¥ Вучыцеся зарабляйце І падарожнічайце з " €$£ эўракаштоўнасцямі"

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Усе навіны →
Усе навіны

«Свет здрыгануўся, калі даведаўся імя наступнага прэзідэнта». Найлепшыя твіты тыдня8

Азімыя культуры ўжо пачынаюць прачынацца. І гэта вельмі нядобра7

У выніку ўдару па інтэрнаце ў Суджы на Куршчыне 95 чалавек апынуліся пад заваламі5

Міністр замежных спраў Літвы назваў «небяспечна памылковай» ідэю аднаўлення імпарту расійскага газу дзеля міру ва Украіне9

Алексіевіч: Я не думаю, што ёсць хоць адзін чалавек, які сапраўды разумее, што адбываецца ва Украіне48

Адміністрацыя Трампа хоча, каб ва Украіне сёлета прайшлі выбары28

Мінскі Lidbeer Dvor пераедзе на новае месца3

Сцэнарыста з Барысава асудзілі два месяцы назад, а цяпер на яго завялі яшчэ дзве крымінальныя справы

«Камунарка» аб'явіла пра пачатак выпуску дубайскага шакаладу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей1

У Жлобінскім раёне прагрымеў выбух. Загінулі тата і двое маленькіх дзяцей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць