Эканоміка66

Колькі каштуюць адныя і тыя ж смартфоны ў Беларусі і суседніх краінах?

Выданне Bar24 параўнала цэны на папулярныя мадэлі мабільных тэлефонаў у Беларусі з Літвой, Польшчай, Расіяй і Украінай.

Здымак ілюстрацыйны

Цэны на смартфоны журналісты глядзелі ў інтэрнэт-крамах найбуйнейшых аператараў мабільнай сувязі пяці краін. Пазіцыі выбіралі тыя, якія адначасова прысутнічалі ва ўсіх крамах, а цэннікі бралі мінімальныя з улікам акцый, бо ў многіх крамах тэлефоны прадаюцца са зніжкамі.

Для нагляднасці ўсе цэны з замежных крамаў пераведзеныя ў беларускія рублі па курсе Нацбанка на 13 сакавіка. А таксама прыведзеныя статыстычныя звесткі аб мінімальных заробках жыхароў пяці краін (не ўсе краіны аператыўна публікуюць інфармацыю пра сярэднія заробкі, таму абраная «мінімалка»). На аснове гэтага палічылі, колькі трэба збіраць, каб купіць модны мабільнік.

iPhone 13, 128 Гб

  • Беларусь: 2549 рублёў
  • Расія: 2472 рублі
  • Украіна: 2253 рублі
  • Літва: 1784 рублі
  • Польшча: 2455 рублёў

Samsung Galaxy A54, 128 Гб

  • Беларусь: 1239 рублёў
  • Расія: 1194 рублі
  • Украіна: 1252 рублі
  • Літва: 908 рублёў
  • Польшча: 1473 рублі

Xiaomi Redmi Note 13, 8/256 Гб

  • Беларусь: 899 рублёў
  • Расія: 953 рублі
  • Украіна: 751 рубель
  • Літва: 662 рублі
  • Польшча: 978 рублёў

Смартфоны ў заробку: колькі «мінімалак» трэба, каб купіць iPhone

  • Беларусь: 4
  • Расія: 3,6
  • Украіна: 3,8
  • Літва: 0,6
  • Польшча: 0,7

Каментары6

  • Яуген
    16.03.2024
    А смысл сравнивать старые телефоны???
  • ЯНКА
    17.03.2024
    • БУЛЬБУЛЬБА ФОН •

    🥔 Ізноў хуткасьпечаныя падалі' недапечаную бульбу. Кінулі яе гэтак нязграбна ў выглядзе інфы пра смартфон Xiaomi Redmi Note13 8/256Gb. Але як гэта грызьці, калі на Расеі такі цалкам новы з належнай гадавой гарантыяй у колеры Midgnight Black прадаецца ад 16 тысяч тамтэйшых «рубасаў», ці 570 нашых? А не за 953, як сказана ў «Арцікуле», беларускія ру'бля па курсе!

    🧮 Ну, памыліліся амаль у два разы... Да таго пэўныя ў Эрэфіі (каму, як у показцы, надта трэба грошы), можа, і просяць за яго столькі, як даюць нам тутака ў дзіравай місе. Ды й чаго чапляцца, калі «бульбашы» й так сха́ваюць, а калі заўважаць, то неядомае схава́юць?

    🦠 Вядома, боты ня раз абувалі нас у лапці, вось і інфузорыі ў туфельках прымушаюць «шчэ» іхнія шчы пасёрбаць лапцём. Маўляў, суайчыньнік — пан галотны, галодны, таму яму за смакайту «сайдзёць» і маральна састарэленькі «Айфонік-13» — вітанка з далёкага ковіднага 2021-га. Авохці, гэты «Ой-фон» у гэных во ў першых стравах! А чаму ж не таксафон?

    🍎 І напрыканцы яны зноў частуюць тымі зацьвілымі, найпрэстыжнымі толькі ў правінцыйных дзевак і тыктокераў, надкусанымі яблыкамі, мераючы імі нашы-вашы мінімалкі. Буль...
  • хтосьці
    17.03.2024
    Илья,

    Цэны на смартфоны журналісты глядзелі ў інтэрнэт-крамах найбуйнейшых аператараў мабільнай сувязі пяці краін

    У любым разе дзіўнае параўнанне - сапраўды рынкавыя цэны ў Польшчы значна меншыя за прыведзеныя. А для турыстаў ёсць яшчэ і вяртанне ватаў (калі ім пашчасціць праціснуцца праз мяжу...)

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць