15 гадзін спатрэбілася, каб сабраць збор для эвакуяванай сям’і Таццяны Крапіневіч, на якую данесла Бондарава
Пасля даносу Бондаравай настаўніца года з Ляхавічаў тэрмінова выехала з Беларусі.
15 гадзін спатрэбілася, каб сабраць збор для эвакуяванай сям’і Таццяны Крапіневіч, напісаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік «Байсола» Андрэй Стрыжак.
Таццяна Крапіневіч працавала ў Мінску ў бізнэс-сферы, а пасля перабралася ў Ляхавічы, каб вучыць дзяцей. Яшчэ ў пачатку месяца Таццяна была намесніцай дырэктара ляхавіцкай гімназіі. Цяпер яна апынулася ў Варшаве як палітычная эмігрантка.
У снежні 2024 года даносчыца Вольга Бондарава — якая ў сваім салідным узросце яшчэ не здолела атрымаць вышэйшую адукацыю — звярнула ўвагу на інстаграм Таццяны і заклікала ГУБАЗіК разабрацца з настаўніцай.
Таццянай зацікавіліся сілавікі, і яна вырашыла з'ехаць з краіны. Адміністрацыйны суд, прызначаны на 28 студзеня 2025 года, пройдзе без яе. Таццяна з 15-гадовай дачкой выехала з Беларусі ў Варшаву. Bysol абвесціў збор на дапамогу настаўніцы.
Патрабавалася сабраць 2900 еўра, па стане на 09:00 раніцы серады сабрана 3040 еўра.
Каментары