Тэатр

«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева

Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» анансавала пачатак другога сезона. У гэту суботу ў Кракаве яны пакажуць «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» паводле Пясецкага.

Яны ставяць п'есу паводле рамана «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» пісьменніка Сяргея Пясецкага — польскамоўнага аўтара з Ляхавіч, кантрабандыста і шпіёна.

«Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» апісваюць падзеі Другой сусветнай вайны на Віленшчыне і Гарадзеншчыне. Твор прынята лічыць жорсткай сатырай, якая ў гратэскных фарбах малюе менталітэт савецкага салдата — носьбіта магутнай ідэалогіі, грамадзяніна новай вялікай дзяржавы. Але што будзе, калі прыгледзецца да галоўнага героя ўважлівей?»

«Мішка Зубаў — усяго толькі маленькі чалавек, прагны да жыцця ва ўсіх яго праявах і такі нягеглы ў абыходжанні са сваёй доляй. Што рыхтуе лёс такім людзям? А што яны самі нясуць у свет? Змрочныя і супярэчлівыя часы Сяргей Пясецкі малюе з уласцівым яму аднаму чорным гумарам. Будзе смешна і балюча, абяцаем вам», — гаворыцца ў анонсе.

Прэм'ера адбудзецца ў Кракаве на фестывалі «Боская камедыя» ў суботу, 4 снежня, у 19:00, сцэна «Małopolski Ogród Sztuki».

Праз месяц, 13 студзеня, п'еса з'явіцца анлайн на ютуб-канале Купалаўцаў.

Рэжысёр — Мікалай Пінігін.
Сцэнаграфія і касцюмы — Кацярына Шымановіч.
Аўтар афішы — Кацярына Сімановіч.

Ролі выконваюць:

Мішка Зубаў — Андрэй Дробыш,
Пані Марыя — Валянціна Гарцуева,
Ліпа, чыгуначнік — Андрэй Градабоеў,
Маёр НКУС — Ігар Сігоў,
Шавец — Сяргей Чуб,
Колька — Віктар Манаеў
Пані Юзэфа — Зоя Белахвосцік,
Малуга — Мікалай Кучыц,
Дуня — Алеся Бельская,
Гітлер, Вася, тлусты капіталіст — Аляксандр Зелянко, 
Сталін — Аляксандр Паўлаў.

Каментары

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі1

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі1

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць