Свет11

Навальны, Яшын і Кара-Мурза заклікалі адмовіцца ад ежы 30 кастрычніка ў падтрымку расійскіх палітвязняў

Расійскія апазіцыянеры, якія адбываюць працяглыя тэрміны пазбаўлення волі ў калоніях, заклікалі праявіць салідарнасць з палітвязнямі і 30 кастрычніка адмовіцца ад прыёму ежы, піша Бі-бі-сі.

Кранід Любарскі (1934—1996) — вядомы расійскі астраном і астрафізік, праваабаронца, сябра Маскоўскай Хельсінкскай групы Яго асудзілі ў 1972 годзе на пяць гадоў. Незвычайнае для нас імя Кранід знайшлі ў праваслаўных святках яго бацькі. Пасля вызвалення з лагера ў 1977 годзе выехаў з СССР.

«30 кастрычніка 1974 года палітвязні Кранід Любарскі і Аляксей Муржэнка ў Дубраўлагу заснавалі дзень палітычнага зняволенага, каб дамагчыся прызнання статусу палітвязня, адмены абмежаванняў у перапісцы, пасылках і перадачах, павелічэння колькасці спатканняў са сваякамі, атрымання паўнавартаснай медыцынскай дапамогі, — распавядаецца ў тэлеграм-канале асуджанага на 19 гадоў Навальнага. — Галоўным жэстам салідарнасці ў гэты дзень стала сімвалічная аднадзённая галадоўка, якую трымалі не толькі палітвязні, але і многія вольныя людзі».

Пасля распаду СССР замест дня палітвязня сталі праводзіць Дзень памяці ахвяр палітычных рэпрэсій і акцыю «вяртанне імёнаў», якую арганізоўваў «Мемарыял». «Мемарыял» ліквідаваны па рашэнні суда, нагадаў Навальны, а палітвязні зноў ёсць — «і шмат».

«У гэтай сітуацыі мы лічым правільна і нам звярнуцца да каранёў і традыцый», — заявіў Навальны, які адбывае 19-гадовы тэрмін. Пад зваротам падпісаліся іншыя асуджаныя расійскія палітыкі і актывісты — Уладзімір Кара-Мурза, Вадзім Астанін, Лілія Чанышава, Даніэль Халодны і Ілля Яшын.

У Беларусі гістарычна Дзень палітвязня ўшаноўваецца 29 кастрычніка. У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: паэты, пісьменнікі, навукоўцы, дзеячы культуры. Кожны год беларусы ладзяць імпрэзы, прысвечаныя гэтай трагічнай даце.

 

Каментары1

  • А можно
    05.10.2023
    Наоборот ?Ударим автопробегом по бездорожью!

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі1

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі1

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць