Грамадства3030

«Мне сорамна, што жанчыну адправілі за краты». Беларус, чыя скарга прывяла Мірсалімаву ў ізалятар, расказаў, што адбылося

Нядаўна прарасійскую актывістку Эльвіру Мірсалімаву адпраўлялі на двое сутак за краты. Аказалася, што скаргу на яе напісаў беларускі актывіст.

Эльвіра Мірсалімава. Фота з яе фэйсбуку

Мужчына папрасіў не называць яго імя. Але распавёў, як даўно піша скаргі і навошта, а таксама прычым тут Мірсалімава:

«Я пачаў пісаць скаргі яшчэ да 2020-га. Вырашыў паспрабаваць, як улады рэагуюць на тыя ці іншыя спробы ўздзеяння. За некалькі гадоў зразумеў для сябе, дзе магчымы добры вынік.

Асноўны мой накірунак — гэта звароты, петыцыі і скаргі па камунальных праблемах. Там я маю пэўны поспех: як вырашэнне сапраўдных праблем, так і звальненні розных начальнікаў і дырэктараў.

Але час ад часу я спрабую закідваць вуду і па такіх пытаннях, як прыцягненне за «экстрэмізм» розныя дзяржаўныя СМІ, чыноўнікаў і прарасійскіх актывістаў.

Мая барацьба з «экстрэмістамі» — па-першае, для таго, каб сілавікі хоць частку свайго часу трацілі не на добрых людзей, якія часцей за ўсё трапляюцца пад іх дубінку, а на тых, хто сам з'яўляецца прыхільнікам рэпрэсій ці цэнзуры.

І па-другое, каб самі прыхільнікі гэтых жудасных прыёмаў на сабе адчулі хоць частку цяжару рэпрэсіўнай машыны — няхай хаця б праз праверкі, допыты, выклікі ў РАУС.

Я не магу падлічыць, колькі я падаў зваротаў менавіта па гэтай тэме — магчыма, каля 25. Спачатку гэта былі петыцыі на petitions.by. Там скардзіўся на прысутнасць «экстрэмізму» у чашніцкай раёнцы, на сайце Віцебскага аблвыканкама і нават на сайце Віцебскай епархіі. Але звычайна гэта не давала выніку.

Але «экстрэмісцкі» накірунак не пакідаў. Калі быў вольны час, пісаў звароты ўжо праз сэрвіс Обращения.бел. Напрыклад, па Мірсалімавай я звяртаўся ў мінулым годзе. Яе тады правяралі, але нічога не зрабілі.

У гэтым годзе я рашыў паўтарыць з улікам таго, што ў яе шмат рэпостаў Суздальцава, а ён не толькі «экстрэмісцкія матэрыялы», але і «фарміраванне». Таму вырашыў паўтарыць зварот у пракуратуру, каб заадно праверылі і супрацоўнікаў Чыгуначнага РАУС Віцебска. Магчыма, спрацавалі два фактары: выбары на носе і ціск з пракуратуры, што, маўляў, раней вялася праверка, але прагледзелі такія допісы.

Так ці інакш, за Мірсалімаву ўзяліся. Хаця ў адказе мне напісалі пра зусім іншыя акалічнасці яе справы. Я скардзіўся на экстрэмізм, а яны прыцягнулі яе за пікетаванне і прапаганду нацысцкіх сімвалаў.

Дарэчы, рэпосты Суздальцава засталіся. Таму я накіраваў нядаўна яшчэ адну скаргу ў пракуратуру.

Адказ на скаргу актывіста. Фота з архіву суразмоўцы

Прыкладна ў гэты ж час, гэтай зімой, я скардзіўся таксама на экстрэмізм Агафонава і Бондаравай. Бондарава тады пісала, што яе правяралі.

Па Агафонаве спачатку адказалі, что прынялі да ўвагі, але нават не турбавалі яго. Я абскардзіў — потым ён выдаліў допісы, але яму нічога не было. Па Бондаравай таксама пакуль безвынікова.

Выпадак з Мірсалімавай — адзіны, калі ўлады вырашылі адрэагаваць, але пры гэтым зрабіць выгляд, што знайшлі іншае, а не тое, што я пісаў.

Шчыра кажучы, мне сорамна, што жанчыну ўсё ж адправілі за краты. Я спадзяваўся, хоць і не надта, што максімум дадуць штраф».

Нагадаем, Эльвіра Мірсалімава — вядомая прарасійская актывістка. Лукашэнкаўцы пляжаць яе за тое, што яна іх крытыкуе, а таксама дазваляе сабе крытыкаваць самога Лукашэнку за недастатковае збліжэнне з Расіяй ды празмернае адстойванне самастойнай беларускай дзяржаўнасці.

Нядаўна яна патрапіла на двое сутак за краты за рэпосты з каналаў расійскіх прапагандыстаў — у іх убачылі «дэманстрацыю нацысцкай сімволікі» і «незаконнае пікетаванне». Здзекі з яе ў ізалятары яна маляўніча распісала ў фэйсбуку.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары30

  • Axel Justas
    09.03.2024
    Шурык, гэта не наш метад!
  • Так
    09.03.2024
    Мірсалімава адкрытая сталініства, расейская актывістка і беларусафобка, але яму сорамна, бо жанчына, зусім прыехалі.

    Качанавай, Ярмошынай, Шчоткінай і іншых прарасейскіх чыноўнік яму відаць таксама шкада.
  • *
    09.03.2024
    Які ўжо дзень НН абмярковайе гэтую .... НАВОШТА? Хто яна, што яна, чым адметная? Да чорт зь ею. Пагатоў - падла яна 

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі1

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі1

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць