У тэракце ў «Крокусе» загінуў палкоўнік спецназу ГРУ расійскай арміі — толькі прыехаў з Украіны
Цімур Мяснікоў прыехаў у Маскву з вайны ва Украіне, каб сустрэцца з сям'ёй, атрымаў некалькі кулявых раненняў і памёр у шпіталі.
Па словах кіраўніка самарскага аддзялення арганізацыі «Афіцэры Расіі» Артура Маліванчука, Мяснікоў служыў у Генштабе і ў 3-й асобнай брыгадзе спецыяльнага прызначэння. Гэта армейскі спецназ, які базуецца ў Тальяці, ён адносіцца да расійскай ваеннай разведкі.
Падраздзяленне ўдзельнічае ў вайне ва Украіне як мінімум з 2015 года. З пасады вынікае, што спецназ ГРУ — апошняе месца службы палкоўніка, піша Радыё Свабода.
Забіты ваяваў ва Украіне як мінімум апошнія два гады, паведаміў Маліванчук, акрамя таго, ён удзельнічаў у расійскіх аперацыях у Косаве і Таджыкістане.
Паводле апошніх звестак, ахвярамі нападу на «Крокус Сіці Хол» сталі 143 чалавекі. У Расіі заведзена крымінальная справа аб тэракце. Па абвінавачанні ў падрыхтоўцы атакі і яе выкананні арыштаваны восем чалавек.
Мяснікоў значыўся ў складзеным МНС Расіі спісе параненых у выніку нападзення на «Крокус».
Каментары