Мінабароны Расіі заявіла пра рост колькасці ахвотных служыць па кантракце, каб «помсціць за загінулых» у «Крокусе»
Нібыта за апошнія 10 дзён кантракты для ўдзелу ў вайне ва Украіне падпісалі 16 тысяч чалавек.
Штодня ў пункты адбору на кантракт па ўсёй краіне прыходзяць да 1700 чалавек, піша «Медуза».
«У ходзе гутарак, праведзеных за апошні тыдзень у пунктах адбору ў гарадах Расіі, большасць кандыдатаў у якасці асноўнага матыву заключыць кантракт паказвалі жаданне адпомсціць за загінулых у трагедыі, якая адбылася 22 сакавіка».
22 сакавіка група ўзброеных людзей учыніла страляніну і падпаліла канцэртную залу «Крокус Сіці Хол» у Маскве. Загінулі 144 чалавекі, больш за 550 пацярпелі.
Адказнасць за тэракт у «Крокусе» ўзяла на сябе ячэйка ІДІЛ пад назвай «Вілаят Харасан». Улады Расіі настойваюць на тым, што за арганізацыяй тэракту ў «Крокусе» стаіць Украіна. Ніякіх доказаў Расія не прыводзіць.
Украіна якое-небудзь дачыненне да нападу адмаўляе.
ЗША папярэджвалі Расію аб тэрарыстычным нападзе менавіта ў «Крокусе» — The Washington Post
«Перад вачыма стаіць гэты мой забег і словы з песні пра мышалоўку». Беларуска, якая ўратавалася ў «Крокусе», расказала, як ёй гэта ўдалося
Reuters: Іран папярэджваў расійскія спецслужбы пра падрыхтоўку нападу на «Крокус»
Каментары