Эканоміка66

Свет на парозе непазбежнага глабальнага даўгавога крызісу: як гэта пагражае разбурыць нашу будучыню?

Глабальны дзярждоўг планеты ўжо сёлета пераадолее сімвалічную адзнаку ў 100 трыльёнаў даляраў, а разам з ім імкліва расце і сусветная інфляцыя, сведчаць апошнія даныя Міжнароднага валютнага фонду. Свет сутыкнецца з адной з самых страшных эканамічных і сацыяльных катастроф у гісторыі, калі ўрады не падрыхтуюцца да крызісу.

Ілюстрацыйная выява. Фота: Getty Images

Пазыковы крызіс усё больш пагражае сусветнай эканоміцы. Па прагнозах Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), якія будуць прадстаўленыя ў ЗША толькі ў гэтую сераду, сусветны дзяржаўны доўг да канца года дасягне каласальных 100 трыльёнаў даляраў. Гэтая лічба кажа пра тое, што для барацьбы з наяўнымі эканамічнымі праблемамі ўрады пазычаюць усё больш і больш грошай, але гэтая тэндэнцыя таксама набліжае іх да мяжы, за якой многім краінам будзе немагчыма пакрываць крэдыты. І калі прамарудзіць з вырашэннем гэтай праблемы, то свет сутыкнецца з глабальным эканамічным крахам, піша агенцтва Bloomberg.

Галоўнымі «вінаватымі» ў росце глабальнай запазычанасці з'яўляюцца найбуйнейшыя сусветныя эканомікі, такія як ЗША і Кітай. У ЗША, напрыклад, да 2050 года доўг, паводле прагнозаў МВФ, дасягне 200% ад ВУП, а ў Кітаі — бліжэй да 150% (на дадзены момант даўгі ЗША і Кітая ад іх ВУП складаюць 97,4% і 62,1% адпаведна).

Іншыя найбуйнейшыя эканомікі таксама не з'яўляюцца выключэннем. Да 2050 года доўг Японіі можа дасягнуць 400% ВУП. За імі ідуць Італія і Францыя, дзе ўзровень доўгу дасягне амаль 200% ад іх ВУП. Нават адносна стабільныя эканомікі, такія як Вялікабрытанія і Германія, выклікаюць у экспертаў асцярогі: у той час як Германія можа скараціць свой доўг у будучыні, многія іншыя краіны G7 працягваюць назапашваць свае даўгавыя абавязкі.

Такім чынам, вышэйпералічаныя дзяржавы ўяўляць сабой агмені патэнцыйнай глабальнай фінансавай небяспекі, паколькі эканомікі іншых частак свету з імі моцна ўзаемазвязаныя. Калі іх даўгі пачынаюць расці, гэта павышае кошт запазычанняў і для іншых дзяржаў планеты, адзначае Bloomberg.

Дзярждоўг усёй планеты, па апошніх даных МВФ, ужо складае 94,8% ад сусветнага ВУП.

Замкнёнае кола дзярждоўга і інфляцыі

Акрамя росту даўгоў, апошнія даныя МВФ сведчаць і пра адначасовы рост сусветнай інфляцыі. Абодва росты ўскосна ўзаемазвязаныя і па прынцыпе замкнёнага кола спрыяюць павелічэнню адзін аднаго.

На ўзнікненне інфляцыі ўплываюць такія фактары, як бурны эканамічны рост, павелічэнне дабрабыту насельніцтва, перавышэнне попыту над прапановай, эканамічныя санкцыі, а таксама лакальныя і сусветныя ўзрушэнні (напрыклад, пандэмія каранавіруса або вайна паміж дзвюма краінамі). Усё гэта прыводзіць да зніжэння пакупніцкай здольнасці насельніцтва, абясцэньвання грашовай масы з-за яе вялікай колькасці і павелічэння дзяржаўных выдаткаў для падтрымкі насельніцтва і бізнэсу. У апошнім выпадку дзяржавы часта звяртаюцца да ўнутраных і знешніх запазычанняў, каб не дапусціць дэфіцыту бюджэту.

Разам з гэтым для барацьбы з ростам інфляцыі дзяржавы падымаюць ключавыя працэнтныя стаўкі, каб знізіць цэны на тавары і адпудзіць насельніцтва ад пазычання грошай у банкаў. Аднак павышэнне працэнтнай стаўкі таксама павышае кошт абслугоўвання дзяржаўнага доўгу з-за высокіх выплат па працэнтах, што змушае ўрады браць яшчэ больш пазыкаў або ўключаць «друкарскі станок», што павялічвае грашовую масу ў краіне і спрыяе росту інфляцыі. Калі інфляцыя працягвае расці, а дзяржавы працягваюць пазычаць грошы для падтрымання сваёй эканомікі, гэта можа стварыць замкнёнае кола, калі доўг павялічваецца хутчэй, чым расце эканоміка. У канчатковым выніку гэта можа прывесці да даўгавога крызісу, калі дзяржава не зможа абслугоўваць свой доўг і абвясціць пра банкруцтва.

Цэнтральныя банкі па ўсім свеце прымаюць радыкальныя меры, каб справіцца з інфляцыяй і ростам запазычанасці.

Напрыклад, Банк Расіі падняў ключавую працэнтную стаўку да 19% і можа павысіць яе ў найбліжэйшыя месяцы. Цэнтральныя банкі іншых краін, такіх як ПАР, Венгрыі, Бразіліі і Мексікі, таксама маюць намер скарэктаваць сваю палітыку, бо сутыкаюцца з цяжкасцямі ў барацьбе з інфляцыяй і чакаюць яе павышэння. У гэты ж перыяд інфляцыя ў Канадзе зніжаецца, і чакаецца, што Банк Канады ўпершыню знізіць працэнтныя стаўкі, бо ў мінулым ён гэтую стаўку паступова падымаў.

Пры гэтым цэнтральным банкам розных краін, асабліва найбуйнейшых у эканамічным плане, патрэбна больш кааперавацца з урадамі і пастаянна кантраляваць грашовую масу, абмяжоўваючы камерцыйныя банкі ў выдачах крэдытаў насельніцтву ці абмяжоўваючы ўрад у выкарыстанні грашовых рэзерваў.

Центральным банкам неабходна працягваць трымаць працэнтныя стаўкі адносна высокімі (але не павялічваць іх яшчэ больш), каб змагацца з інфляцыяй, больш набываць нацыянальную валюту на адкрытым рынку для ўмацавання яе курсу і пры гэтым прымушаць свае ўрады карыстацца дзяржбюджэтам больш разумна і эканомна.

Самі ўрады павінны скараціць дзяржаўныя выдаткі і павялічыць сваё ўмяшальніцтва ў эканоміку, каб стрымліваць рост цэнаў на тавары і паслугі, адначасова знізіўшы тэмп росту заробкаў у насельніцтва. 

Гэтыя меры, кажуць эксперты, могуць дапамагчы ўрадам змагацца з ростам інфляцыі без неабходнасці звяртацца да дадатковых пазык, што можа стрымаць рост дзярждоўгу і нават спрыяць ягонаму скарачэнню.

Аднак гэтыя ж меры адначасова могуць нашкодзіць росту эканомікі, абмежаваць яе свабоду, а таксама выклікаць незадаволенасць у бізнэса і насельніцтва.

Якімі будуць наступствы, калі пакінуць усё як ёсць?

Калі не прымаць меры, сусветная эканоміка з высокай верагоднасцю ўпрэцца ў цагляную сцяну: урады будуць вымушаныя скарачаць выдаткі на абслугоўванне ўласных даўгоў, што прывядзе да зніжэння будучых замежных інвестыцый у іх эканомікі — ад інфраструктуры да сацыяльных праграм.

Наступствы глабальнай бяздзейнасці могуць быць яшчэ больш сур'ёзнымі для краін у стадыі развіцця з нізкім узроўнем даходу, якія шмат у чым залежаць ад запазычанняў і інвестыцый буйных эканомік свету. У выпадку, калі даўгавыя праблемы развітых дзяржаў прывядуць да росту сусветных працэнтных ставак, менш развітым краінам будзе значна складаней атрымаць якія-небудзь сродкі для падтрымання ўласных эканомік. Гэта можа прывесці да валютных крызісаў, масавай беднасці і палітычнай нестабільнасці ў такіх краінах паводле прынцыпу даміно.

Але праблема не абмяжоўваецца толькі пытаннямі дзярждоўгу і інфляцыі. Калі гэтыя фактары будуць ігнаравацца ўрадамі, то на змену ім можа прыйсці іншая пагроза, але больш маштабная — эканамічная рэцэсія (перыяд эканамічнага спаду, які суправаджаецца скарачэннем валавага ўнутранага прадукту і ўзроўню вытворчасці, падзеннем узроўню жыцця насельніцтва, спажывання, інвестыцый, а таксама ростам беспрацоўя).

У якасці прыкладу можна прывесці Германію, найбуйнейшую эканоміку Еўропы, якая, паводле агенцтва Bloomberg, хутчэй за ўсё ўжо знаходзіцца ў стане рэцэсіі. Пры слабым росце эканомікі Германіі астатнія краіны ЕС могуць яшчэ больш заглыбіцца ў такія праблемы, як слабы спажывецкі попыт і беспрацоўе.

Акрамя таго, варта ўлічваць і палітычна-сацыяльныя наступствы ігнаравання праблемы. Ва ўмовах росту інфляцыі, дзярждоўгу і беспрацоўя могуць успыхнуць народныя беспарадкі, што збольшага ўжо назіралася ў краінах Лацінскай Амерыкі (асабліва ў Венесуэле і Аргенціне).

На хвалі эканамічнай нестабільнасці атрымліваюць імпульс папулісцкія і радыкальныя палітычныя сілы (як, напрыклад, ультраправая партыя «АдГ» у Германіі ці нацысцкая «Партыя свабоды», якая нядаўна перамагла на выбарах у Аўстрыі), што ў доўгатэрміновай перспектыве толькі ўзмоцніць нестабільнасць на лакальным і глабальным узроўнях.

Калі ў будучыні ўрады пачнуць адзін за адным абвяшчаць банкруцтвы, колькасць войнаў за пераразмеркаванне рэсурсаў у свеце павялічыцца, сусветныя рынкі абваляцца, глабальны гандаль таварамі зменшыцца, мільёны людзей па ўсёй планеце страцяць працу.

Дрэннай навіной з'яўляецца тое, што нават пры сур'ёзных намаганнях урадаў краін планеты па змаганні з праблемай росту дзярждоўга і інфляцыі, наступны глабальны эканамічны крах, які пачнецца з крызіса даўгавога, непазбежны, лічыць кіраўніцтва МВФ.

«Нашы прагнозы сведчаць пра бязлітаснае спалучэнне нізкага росту сусветнай эканомікі і высокага дзярждоўгу. Урады павінны працаваць над скарачэннем доўгу і аднаўленнем грашовых рэзерваў перад наступным шокам, які, несумненна, наступіць, і, магчыма, раней, чым мы гэтага чакаем», — цытуе Bloomberg папярэджанне МВФ, якое будзе прадстаўлена свету ў найбліжэйшыя дні.

Каментары6

  • Пан
    21.10.2024
    Пасля вялікай крызы, будзе іншая эканоміка, не рынкавая. Грошы будуць зарабляць у большасці робаты і штучны інтэлект, а людзі будуць імі кіраваць . А можа мы будзем жыць на інш планэце??
  • Пані
    21.10.2024
    Пан, не будзе такога, бо робаты і ШІ належыць буйным карпарацыям, а яны любяць грошы, вялікія грошы)
  • Пан
    21.10.2024
    Пані, вялікія карпарацыі будуць плаціць падаткі ў дзяржаўны кошык. Што дасць магчымасць людзям часткова і працаваць і мець больш вольнага часу.

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?8

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

Ці праўда, што жанчыны гавораць больш? Вучоныя параўналі балбатлівасць мужчын і жанчын5

Археолагі знайшлі раней невядомую сталіцу дзяржавы сапатэкаў

«Хахлуша канал вядзе». Фанатка Лукашэнкі абразіла ўкраінку і палівае брудам Літву, дзе сама працуе51

Расійскі прадпрымальнік хацеў падмазаць ФСБ, але грошы па дарозе раскралі пасярэднікі1

У Кітаі будуецца самы вялікі камандны штаб у свеце для патэнцыйнай ядзернай вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?8

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць