Эканоміка44

Віцэ-прэм'ер Снапкоў: розніца цэн у Беларусі і Расіі выклікае нервовасць

Намеснік кіраўніка ўрада расказаў пра праблемы на ўнутраным рынку праз тое, што тавары ў Беларусі таннейшыя, чым у Расіі.

Першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў канстатаваў, што цэны ў Беларусі на многія тавары значна ніжэйшыя, чым у Расіі.

Паводле яго слоў, у 2024 годзе яблыкі ў сярэднім на 64% таннейшыя, чым у Расіі, агуркі — на 57%, малако — на 37%, свініна — на 12%. 

Адначасова інфляцыя ў Беларусі ніжэйшая, чым у Расіі ці Казахстане. Усё гэта, на думку Снапкова, стварае нервовасць на беларускім рынку, піша Sputnik.

«Гэта лагічна з улікам таго, што сярэдняя заработная плата ў Беларусі ніжэйшая, чым у Расійскай Федэрацыі. Але трэба адзначыць, што гэта таксама і стварае нервовасць на ўнутраным рынку з пункту гледжання яго забеспячэння», — кажа Снапкоў.

У выніку вытворцы імкнуцца мінімізаваць пастаўкі на ўнутраны рынак і максімізаваць на больш выгадныя напрамкі — у іншыя краіны ЕАЭС. Гэта стварае дадатковы ціск, кажа Снапкоў. 

Каментары4

  • Янка
    22.10.2024
    Тое, што і казаў Кныровіч на падставе аналізу НАН - прыбіраем адміністрацыйнае стрымліванне коштаў шляхам рабавання бізнэса, і прыгожыя лічбы эканамічнага росту за кошт крывавых грошаў расейскага ВПК у рэальным вымярэнні ператвараюцца спачатку ў застой, а неўзабаве - у эканамічны спад.
  • стабилизцу конец ???
    22.10.2024
    Выпить и закусить - это то, что объединяет все категории лукашистов, ябатек, русскомирцев в Беларуси. Это, их - ГЛАВНАЯ скрепа !!!
    На этом фундаменте+ репрессии против тех, кто не хочет быть пьяницем и алкоголиком, выстроен стабилизец в Беларуси.
  • Индеец
    22.10.2024
    Очередная показуха перед выборами. Все дешевле, или стоит столько же, даже в Москве. Качество в разы выше. Про выбор между кранодарскими, закавказкими и среднеазиатскими овощами и фруктами и нашей безвкусной травой или химозной отравой с плантацией ЕС вообще молчу.

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі1

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі1

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць