Моды66

Беларускі абураюцца адвэнт-календаром ад Luxvіsage — і не толькі з-за цаны

Беларускі брэнд касметыкі Luxvіsage выпусціў свой адвэнт-каляндар. Набыць такі пакуль можна толькі праз расійскі маркет-плэйс. Падарункі і ў ім паасобку каштуюць у два разы танней, чым сам набор. Але ў беларусак і іншыя пытанні да брэнду.

Адвэнт-каляндар Luxvіsage. Тут і далей скрыншоты Wildberries

Па-першае, дзіўна, што такі набор беларускай касметыкі нельга набыць у Беларусі. На афіцыйнай старонцы брэнду ў інстаграме раяць замаўляць адвэнт-каляндар на расійскім маркет-плэйсе Wildberries.

Па-другое, агляды на адвент-каляндар Luxvіsage пачалі рабіць расійскія блогеркі. Выглядае так, быццам брэнд даслаў навінку менавіта ім, праігнараваўшы беларускіх.

Узнікаюць пытанні і наконт таго, у які ж дзень пачынаць распакоўку адвэнт-календара. Бо звычайна ў Еўропе з яго дапамогай чакаюць Каляды (таму акенцаў з мініяцюрнымі падарункамі 24 ці 25). Апошнім часам з’явіліся варыянты і для нерэлігійных людзей — на 30 ці 31 акенца, каб чакаць Новы год.

Але ў адвент-календары Luxvіsage усяго 12 акенцаў. У каментарыях сумна жартуюць, што, мабыць, пачынаць распакоўку трэба за 12 дзён да наступнай зарплаты, каб весялей было чакаць дня, калі нарэшце зноў дазволіш сабе набыць ежы пасля дарагога падарунка.

Ну і галоўнае пытанне датычыцца кошту. За 12 танных беларускіх прадуктаў прапануюць заплаціць 257 рублёў.

Галоўны прынцып адвэнт-календароў ад еўрапейскіх брэндаў касметыкі заключаецца ў тым, што пакупнік атрымлівае прадуктаў на большую суму, чым заплаціў. Напрыклад, аддаў 100 еўра, а атрымаў б'юці-сродкаў на 200. Канешне, там ёсць свае хітрасці. Напрыклад, часта кладуць прадукты, якія звычайна не карыстаюцца вялікай папулярнасцю (памаду не самага хадавога адцення ці яшчэ нешта такое). Але з большага людзі застаюцца задаволенымі.

У Luxvіsage атрымліваецца, што набыць падарункі асобна будзе ў два разы танней, чым калі замовіш адвэнт-каляндар цалкам. Мы падлічылі кошт усіх прадуктаў у адвэнце Luxvіsage, карыстаючыся тым самым Wildberries — атрымалася каля 128 рублёў. 

У інстаграме Luxvіsage шмат абураных беларусак, якія таксама не паленаваліся самастойна падлічыць агульны кошт падарункаў. Жанчыны пытаюцца, чым можна гэта растлумачыць. Найбольш папулярны варыянт: «Мабыць, кардон такі дарагі». Прадстаўнікі брэнду негатыў пакуль ігнаруюць.

Сёлета Luxvіsage актыўна замаўляў рэкламу сваёй касметыкі ў топавых расійскіх блогерак. Нават Ксенія Сабчак прызнавалася ў любові да тушы для веек Luxvisage XXL і гелю для броваў таго ж брэнду.

Тады падпісчыц з Беларусі найбольш хваляваў той факт, дзе супербюджэтны беларускі брэнд знайшоў грошы на рэкламу ў Сабчак. Хтосьці выказаў здагадку, што маркетолагам Luxvisage прыйшлося прадаць душу д'яблу. А адна дзяўчына пажартавала: «Усёй Беларуссю скідаліся вам на рэкламу». Мабыць, у тым жарце была частка праўды.

Каментары6

  • Аўдытар Аксёнаў
    13.11.2024
    Ня трэба глядзець у чужую кішэню! Хочуць і хай плацяць столькі - са сваіх сумленна заробленых.
    Чаму кіраўніцы выбарчага штабу Ціханоўскай можна Тэслу купляць, Вячорку насіць гадзіннік за тысячы даляраў, Красулінай навучаць дзяцей у Берліне невядома за якія грошы, Ціханоўскай жыць невядома за колькі і адкуль атрыманае, а простым людзям нельга купіць тое, што яны хочуць, за свае?
  • Lol
    13.11.2024
    Там у них автозак на календаре?)))
  • Нефанатка
    13.11.2024
    Ну как вы не поняли, чего ждать с таким адвентом? Конечно, концерт "Иванушек" - а потом размалявацца и в бой))))

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?8

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

Ці праўда, што жанчыны гавораць больш? Вучоныя параўналі балбатлівасць мужчын і жанчын5

Археолагі знайшлі раней невядомую сталіцу дзяржавы сапатэкаў

«Хахлуша канал вядзе». Фанатка Лукашэнкі абразіла ўкраінку і палівае брудам Літву, дзе сама працуе51

Расійскі прадпрымальнік хацеў падмазаць ФСБ, але грошы па дарозе раскралі пасярэднікі1

У Кітаі будуецца самы вялікі камандны штаб у свеце для патэнцыйнай ядзернай вайны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?8

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць