Усяго патроху77

Хлопчык, які вяртаўся са школы ў масцы Якубовіча і стаў зоркай тыктоку, расказаў пра свой прыкол

Нядаўна беларуска выклала ў тыктоку ролік пра тое, як яе сын вяртаецца са школы. На хлопчыку — маска з тварам Леаніда Якубовіча, вядучага расійскай перадачы «Поле цудаў». «Пакуль сын ішоў са школы, тры алкашы кінулі піць», — падпісала яна відэа. Ролік стаў вірусным.

Скрыншоты відэа ў тыктоку @molodechno.today

Героем роліка аказаўся хлопчык Ілля з Маладзечна. Ён расказаў маладзечанскаму пабліку, адкуль у яго такая маска:

«Заходжу на «Вайлдберыз», пішу «маска смешная». Бачу — Якубовіч. Думаю: чаму не купіць?»

@molodechno.today @nadina_bush #молодечно #якубович ♬ оригинальный звук - molodechno.today

Хлопчык расказвае, што калі ішоў па вуліцы ў масцы Якубовіча, спецыяльна вітаўся з людзьмі, каб яны звярталі на яго ўвагу, і глядзеў на іх рэакцыю.

Некаторыя смяяліся, а адзін мінак сказаў: «Рана ты ў дзеда пераўтвараешся».

«На наступную раніцу мяне мама будзіць, кажа: Ілля, на тваім відэа 1,2 млн праглядаў», — згадвае школьнік.

Цяпер той ролік набраў ужо 12,6 млн праглядаў.

@nadya_busha Подпишитесь, на видео он @Кандициаи Собираем на супер приз 9112380160151132 #якубовичмолодечно #якубовичмальчик #беларусь ♬ оригинальный звук - nadya_busha

Ілля падзякаваў усім, хто напісаў добрыя каментары і паставіў лайкі пад тым жартаўлівым відэа.

Каментары7

  • Шура
    15.12.2024
    Балаганаву вітанні! 😅
  • Hooch
    16.12.2024
    Божачкі як яго яшчэ мянты не врыштавал8
  • Кубович
    16.12.2024
    Колхоз концлагерного типа.

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі1

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу7

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

Нямецкі Бундэстаг адхіліў законапраект аб пастрожанні міграцыйнага заканадаўства8

З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі25

Расія ўдарыла ракетамі па Адэсе

Адкрыты новы гармон, які прыглушае апетыт і бароніць ад атлусцення3

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі1

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць