Грамадства2020

«Белоруссии» больш няма. Артыкул у рускай Вікіпедыі канчаткова перайменавалі

У самай канфліктнай тэме рускамоўнага раздзела Вікіпедыі паставілі кропку. 

Артыкул «Белоруссия» быў перайменаваны ў «Беларусь» па рашэнні працоўнай групы, якая працавала над пытаннем больш за два гады.

У 2012 годзе іншая працоўная група прыйшла да высновы, што абедзве назвы ўжываюцца прыкладна ў роўных суадносінах, а паколькі моўная норма кансерватыўная і імкнецца да больш традыцыйных варыянтаў, то за артыкулам пра беларускую дзяржаву была замацаваная назва «Белоруссия».

У рускамоўнай Вікіпедыі плануюць вярнуць назву Беларусь. Для Белоруссии не засталося аргументаў

Цяперашні аналіз паказаў, што назва «Беларусь» у рускай мове стала відавочна пераважаць ва ўжытку ва ўсіх сферах, за выключэннем расійскіх дзяржаўных СМІ, дзе захоўваецца форма «Белоруссия».

Паколькі згодна з правіламі наймення артыкулаў у рускай Вікіпедыі прыярытэт, як правіла, аддаецца назве, якая з'яўляецца найбольш пазнавальнай і найменш неадназначнай, якой па выніку аналізу з'яўляецца «Беларусь», працоўная група рэкамендавала перайменаваць артыкул «Белоруссия».

Артыкул у рускай Вікіпедыі пасля перайменавання

Аднак адзін з удзельнікаў працоўнай групы, вядомы пад нікам NN21, які з'яўляецца адным з галоўных апалагетаў захавання формы «на Украине» ў рускай Вікіпедыі, адмовіўся падпісвацца пад выніковым тэкстам, заявіўшы, што яго не задавальняе метадалогія. Ягоная асобная думка, аднак, не паўплывала на вынік — астатнія тры члены працоўнай групы вырашылі лёс артыкула пра Беларусь.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • FF
    21.01.2025
    Вось гэта перамога. Ну цяпер зажывем!
  • Вэнс
    21.01.2025
    Першы дзень Трампа пры ўладзе
  • Так
    21.01.2025
    На расійскай вікі больш няма Белоруссии, аднак, на вялікі жаль яна ўзмоцніваецца ў Беларусі, а таксама трымаецца сярод шматлікіх беларусаў, у тым ліку за мяжой, асабліва ў плане наяўнасці расейскай культуры.

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк4

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Усе навіны →
Усе навіны

«Усюды павуцінне, смецце, бруд!» Кіраўнік Мінлясгаса абурыўся беспарадкам у Брэсцкім лясгасе і хоча адклікаць з пенсіі экс-дырэктара4

Заробкі рэкордныя, а прыбытак расце. Як выглядае ІТ-сектар Беларусі на пачатку 2025 года

У Мінску зачыняецца сетка «Сушы вёслы»5

Дзяржсакратар ЗША: Няправільна было дазволіць людзям паверыць у тое, што Украіна здольная нанесці паразу Расіі22

Зарабіў дзясяткі тысяч даляраў, а яму толькі 18. Інтэрв'ю з маладой беларускай зоркай шахмат, які перамагаў Магнуса Карлсэна1

«У сілу асабістых прычын не можа працягваць»: пры цьмяных абставінах змяніўся кіраўнік у былым аддзяленні беларускага Ernst&Young2

У Мінску спынілі вядомыя каскадныя вадаспады3

Пара з Гомеля назвала сына вельмі незвычайным імем. Такога ў абласным цэнтры больш няма14

У Маскве 11-гадовая дзяўчынка забіла бабулю, бо ёй не дазволілі пайсці на прагулку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк4

Выйшла на свабоду Паліна Шарэнда-Панасюк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць