Моды88

Майка з «Тытанікам» і балоневыя касцюмы. Як беларусы апраналіся ў 90-я

Многія з гэтых рэчаў ужо зніклі з гардэробаў, але тады былі вяршыняй стылю.

Дзевяностыя ў Беларусі былі ўнікальным часам: пакрысе зараджалася прадпрымальніцтва і ў краіну хлынулі патокі «чаўнакоў» — у іх клятчастых торбах да нас прыязджалі першыя замежныя рэчы. Дзеля абновак беларусы адпраўляліся на рынкі і былі гатовыя ў любое надвор'е прымяраць адзенне, стоячы на ​​кардонцы. Зрэшты, да яго ішоў бонус: прадаўцы адсыпалі пакупнікам кучу кампліментаў і ўсялялі ўпэўненасць, што тыя выглядаюць на ўсе сто.

Вось што можна было сустрэць у гардэробах моднікаў 90-х

Джынсы Mawin. На постсавецкай прасторы сапраўдную назву маркі перарабілі на свой лад — іх называлі «мальвінамі». Марка была адносна даступнай альтэрнатывай такім брэндам, як Levi's і Montana. Тыя, для каго і «мальвіны» былі раскошай, рабілі прасцей — набывалі джынсы у «сэкандзе» і прышывалі на іх фірмовы ярлычок.

Фота: 24warez.ru

Шырокія плечы. Пасля падзення жалезнай заслоны плады сэксуальнай рэвалюцыі, распачатай на Захадзе яшчэ ў 80-я, дакаціліся і да Беларусі. Так, у жаночым гардэробе з'явілася адзенне з гратэскавымі плячыма. Рэчы, аздобленыя паралонавымі падплечнікамі, казалі пра жаночую сілу і самастойнасць. Але трэнд на маскуліннасць пратрымаўся нядоўга і ўжо да канца дзесяцігоддзя сышоў на нішто.

Фота: часопіс «Бурда»

Спартыўныя касцюмы з балоневай тканіны. У пачатку 90-х такія насілі і мужчыны, і жанчыны. Шчасліўчыкі, у якіх атрымлівалася займець запаветны гарнітур, не звярталі ўвагі на памер: калі рэчы былі занадта вялікія, іх карацілі або падварочвалі. Часцей за ўсё спартовая двойка была яркіх колераў з адным абавязковым элементам — кантрастнай устаўкай у форме трыкутніка на вятроўцы. У канцы дзесяцігоддзя балоневыя касцюмы змяніліся сінтэтычнымі «адыдасамі» і шматлікімі падробкамі пад іх.

Фота: boombob.ru

Майкі з «Тытанікам» — трэнд, які з'явіўся ў канцы мінулага стагоддзя. У 1997 годзе, калі на экраны выйшаў оскараносны фільм пра гібель лайнера, усё літаральна «захварэлі» на тытанікаманію. Асаблівай папулярнасцю карысталіся майкі з галоўнымі героямі — Джэкам і Розай. Хутка мода на іх сышла ў нябыт, але пытанні, чаму Роза не пасунулася і ці вытрымалі б злашчасныя дзверы дваіх, трывожаць пакаленне 90-х дагэтуль.

Фота: барахолка

Фланелевыя кашулі. Яшчэ адна рэч унісэкс, мегапапулярная ў той час. З нагоды дэфіцыту, пра памер думаць не даводзілася, таму часта такую ​​кашулю насілі ў фармаце аверсайз. Прынт у клетку лічыўся самым модным.

Фота: vsezdorovo.com

Каляровыя ласіны. Мода на гэтую рэч трымалася з 80-х, праўда, тады ласіны маглі сабе дазволіць адзінкі. Калі ў Беларусі з'явіліся першыя кітайскія мадэлі, модніцы ладзілі на іх сапраўднае паляванне. Бывала, што кіслотныя ласіны прывозілі з-за мяжы — напрыклад, з нядаўна аб'яднанай Германіі ці ЗША.

Фота: гурт «Камбінацыя»

Швэдры BOYS. Крутыя хлопцы насілі швэдры з надпісам BOYS. Іх надзявалі на кашулю — каб трошкі выглядаў каўнерык. Камплект дапаўнялі джынсамі і скураным рамянём. Як і сёння, дзяўчаты 90-х таксама запазычвалі мужчынскія рэчы, таму швэдры BOYS з'яўляліся і ў іх.

Фота: барахолка

Бандыцкі стыль. Калі гаворка зайшла пра мужчынскую моду, нельга не адзначыць стыль «браткоў». У 90-я арганізаваная злачыннасць у Беларусі расцвіла пышным цветам. Што насілі ўдзельнікі беларускіх злачынных груповак, мы падрабязна апісалі ў гэтым артыкуле.

Фота: кадр з фільма «Жмуркі»

Пакеты. Аксесуар, каштоўнасць якога не зразумеюць людзі, маладзейшыя за трыццаць. Пластыкавы пакет лічыўся рэдкасцю: ім ганарыліся, яго даглядалі, мылі і нават падбіралі пад яго астатні аўтфіт. На шчасце, ужо ў сярэдзіне дзесяцігоддзя ў краіне пачалі з'яўляцца танныя турэцкія торбы, якія паступова выцеснілі поліэтыленавы выраб.

Фота: форум pikabu

Пластыкавыя чокеры. Абавязковы дадатак да майкі з «Тытанікам». Пластыкавы аксесуар прадаваўся на рынках і ў кіёсках. Дарэчы, нядаўна чокеры вярнуліся ў моду. Праўда, у больш якасным выкананні.

Фота: форум pikabu

Пры ўсёй недарэчнасці, як гэта нам бачыцца сёння, мода 90-х была па-свойму цудоўнай: як мінімум, яна стала сімвалам новага, больш вольнага часу. 

Каментары8

  • Месьціч
    14.12.2023
    Не было ніякага стылю, адно папугайства, з Дынама ды Камароўкі. Гэта не цікава. Але так, свабоды было ўдосталь, у першай палове. Стометроўка, ізноў жа. Ну, а такой колькасьці рознай друкаванай прадукцыі ў шапіках пэўна ніколі ўжо ня будзе, і зусім не праз наяўнасьць інтэрнэту.
  • U
    14.12.2023
    Пластиковые пакеты — подтверждаю. Первые три курса проносил тетрадки в пакете
  • Иосиф Шлагбаум
    14.12.2023
    U, а последние два курса в чём проносил ? По вам видно, что качество образования было низкое.

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?7

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Усе навіны →
Усе навіны

«Бульба — тэма для беларусаў, прывозьце». Беларус у Варшаве раздае прадукты эмігрантам, якія маюць у іх патрэбу1

Ці праўда, што жанчыны гавораць больш? Вучоныя параўналі балбатлівасць мужчын і жанчын5

Археолагі знайшлі раней невядомую сталіцу дзяржавы сапатэкаў

«Хахлуша канал вядзе». Фанатка Лукашэнкі абразіла ўкраінку і палівае брудам Літву, дзе сама працуе51

Расійскі прадпрымальнік хацеў падмазаць ФСБ, але грошы па дарозе раскралі пасярэднікі1

У Кітаі будуецца самы вялікі камандны штаб у свеце для патэнцыйнай ядзернай вайны2

Сям'я, якая летам няўдала пакаталася на атракцыёне, атрымае кампенсацыю 3000 рублёў4

Місія ЗША пры АБСЕ пракаментавала выбары ў Беларусі2

Акцёр Ігар Сігоў назваў свой самы вялікі ганарар у кіно1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?7

«Мая памылка, што запісваю відэа». Чым скончыліся рэзанансныя звароты да Лукашэнкі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць