Вераніка Цапкала пра ад'езд у Маскву за дзень да выбараў: «Я хацела правесці гэты гістарычны дзень з дзецьмі»
Жонка Валерыя Цапкалы падзялілася ўспамінамі ў новым выпуску шоу «Жыццё-маліна».
Перад выбарамі 9 жніўня 2020-га года Вераніка Цапкала выехала з краіны. Галасавала яна ў Маскве. Па яе словах, аб сваім ад'ездзе яна папярэдзіла Святлану Ціханоўскую:
«Я прыехала да яе ў офіс. Сказала, што планую паехаць да маіх дзяцей. (…) На гэта яна сказала: «Рабі так, як лічыш неабходным», — згадвае жанчына і заўважае, што на той момант, як яна з'язджала, «у нас ужо не было запланавана ніводнага інтэрв'ю, мітынгу, увогуле нічога».
Як тлумачыць Вераніка Цапкала, падчас перадвыбарчай кампаніі дзеці з меркаванняў бяспекі знаходзіліся ў яе сяброўкі, якая жыве ў Маскве.
«Я меркавала і цяпер мяркую, што гэта быў гістарычны дзень для Беларусі. І таму я хацела правесці гэты дзень з маімі дзецьмі, каб яны запомнілі яго на ўсё жыццё. Як мы пайшлі ў пасольства галасаваць — і што гэта сапраўды новы адлік гісторыі Беларусі».
Вераніка сцвярджае, што на той момант, ёй здавалася, што «мы прагаласуем і вернемся дахаты». «Я шчыра была ўпэўнена, што мы вернемся. Я думала, што вось цяпер усё. Лукашэнка прайграў».
Вераніка Цапкала: Незалежныя СМІ могуць атрымаць штраф у 30 тысяч еўра за крытыку Ціханоўскай
«У Цапкалы нейкая выпадковасць у бачанні будучай Беларусі, а вось у Веранікі вялікі патэнцыял» — Кныровіч
Вераніка Цапкала — пакупнікам яе канфіскаванай кватэры: «Мы вернемся і запатрабуем ад вас выплаты арэнды!»
Каментары